Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, каго з актывістаў міліцыя вызначыла адказнымі за акцыю 8 верасьня


У рапарце на імя начальніка Цэнтральнага РАУС Менску Артура Шахлая пазначаныя 24 прозьвішчы.

Рапарт быў складзены міліцыянтамі пасьля падзеяў 8 верасьня, калі ў Менску з ініцыятывы Беларускага нацыянальнага кангрэсу прайшоў мітынг на Кастрычніцкай плошчы і шэсьце па праспэкце Незалежнасьці. Паводле назіральнікаў, у акцыі 8 верасьня бралі ўдзел больш за 200 чалавек.

Удзельнікі акцыі прынялі рэзалюцыю з патрабаваньнем тэрмінова вывесьці з тэрыторыі краіны расейскія войскі, задзейнічаныя ў манэўрах «Захад-2017», усклалі кветкі да помніка Перамогі, а на плошчы Якуба Коласа прынялі прысягу «беларускага партызана».

У Менску пратэставалі супраць вучэньняў «Захад-2017»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00

Паводле міліцэйскага рапарту, у акцыі бралі ўдзел палітыкі Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Павал Севярынец, актывісты Яўген Афнагель, Аляксандар Абрамовіч, Ніна Багінская, Леанід Кулакоў, Андрэй Шарэнда — усяго 24 прозьвішчы.

Першым за акцыю 8 верасьня быў затрыманы і ўжо адбыў за кратамі 10 сутак арышту Някляеў, з 26 верасьня ў ізалятары на Акрэсьціна знаходзіцца Статкевіч, які таксама атрымаў адміністрацыйны арышт.

28 верасьня ў Партызанскім раённым судзе Менску вялікія штрафы за акцыю 8 верасьня прысудзілі Сіўчыку (45 базавых велічынь) і Антосю Жылку (50 базавых велічынь), які таксама фігуруюць у рапарце на імя Шахлая. Суд за акцыю 8 верасьня над Севярынцам прызначаны на 2 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG