Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэрах менскіх анархістаў прайшлі ператрусы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Раніцай 26 верасьня ў Менску прайшлі ператрусы ў кватэрах, дзе пражываюць актывісты анархісцкага руху. Мяркуецца, што гэта зьвязана з пошукамі адказных за акцыю анархістаў у Івацэвічах, якая прайшла два месяцы таму. Такую інфармацыю паведаміў былы палітвязень Мікалай Дзядок.

У прэсавай службе КДБ карэспандэнту Свабоды не ўдалося ўдакладніць зьвесткі. У прэс-службе менскай міліцыі сказалі, што пра ператрусы ў анархістаў нічога ня ведаюць.

«Такое магчыма, калі ўлічыць апошнія падзеі. Улады паставілі за мэту прыціснуць усіх анархістаў, бо гэта адзін зь нешматлікіх рухаў, які не скарыўся», – пракамэнтаваў Свабодзе актывіст анархісцкага руху зь Менску Вячаслаў Касінераў.

Паводле ягонай інфармацыі, адказнасьць за акцыю ў Івацэвічах праз інтэрнэт узяла «нейкая група анархістаў».

«Прычым за гэту акцыю ўжо пахапалі шмат людзей, зусім не датычных. Ведаю пра двух затрыманых анархістаў: у Баранавіцкім СІЗА трымаюць Кірыла Аляксеева, а імя другога хлопца ня ведаю», – расказаў Касінераў.

Паводле суразмоўцы, пасьля таго, як у Кіеве каля беларускай амбасады прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі анархістамі, ціск на іх у Беларусі павялічыўся.

«Нават ў калёніях прыходзяць супрацоўнікі органаў да анархістаў і кажуць,

Нават ў калёніях да анархістаў прыходзяць супрацоўнікі органаў і кажуць, што на волі трэба спыніць акцыі салідарнасьці

каб перадалі на волю, што трэба спыніць акцыі салідарнасьці, пагражаюць ціскам. Гэта зьведалі ўжо і Вадзім Бойка, і Ільля Валавік, і Зьміцер Паліенка, якія сядзяць ў калёніях паводле сфабрыкаваных прысудаў. Нядаўняя справа Рамана Халілава, у кватэру якога ўварваліся міліцыянты ў масках, магчыма, таксама была зьвязаная ў акцыяй у Івацэвічах, бо шукалі менавіта доказы ягонай датычнасьці да гэтай акцыі», – сказаў карэспандэнту Свабоды Вячаслаў Касінераў.

Жыхар Менска анархіст Раман Халілаў днямі быў аштрафаваны Заводзкім судом на 20 базавых велічынь за непадпарадкаваньне і лаянку ў адрас міліцыі. У кватэру актывіста падчас ягонай адсутнасьці ўварваліся людзі ў масках і ўчынілі ператрус, а самога Халілава, калі той прыйшоў дамоў, моцна зьбілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG