У Фрунзенскім судзе Менску ідзе працэс над мазыранамі Валянцінам Шубічам і Андрэем Іваненкам, якіх вінавацяць у распаўсюдзе наркотыкаў у складзе арганізаванай групы. У грамадзкай ініцыятыве «Рух 328» кажуць, што «гэтых хлопцаў зьбівалі арматурай, каб яны агаварылі сябе, прызналіся ў тым, чаго не было, але ў судзе яны паведамілі, як здабывалі тыя паказаньні».