Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады дазволілі яшчэ чатыры мітынгі з нагоды Слуцкага збройнага чыну


Крыж у Грозаве
Крыж у Грозаве

Менскі аблвыканкам даў дазвол на правядзеньне ў нядзелю, 25 лістапада мітынгаў, прымеркаваных да 98-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Пра гэта Свабодзе паведаміў заяўнік памятных акцый, намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.

Паводле Юрася Беленькага, дазволеныя мерапрыемствы адбудуцца ў Капыльскім, Салігорскім раёнах і ў Слуцку.

— З 11.00 да 11.40 у Грозаве Капыльскага раёну ўскладуць кветкі да крыжа, усталяванага ў гонар слуцкіх паўстанцаў, і правядуць мітынг.

— З 12.00 да 13.00 памятны мітынг пройдзе ў Семежаве Капыльскага раёну каля помніка паўстанцам у цэнтры мястэчка.

— З 13.30 да 14.00 мітынг дазволены ў вёсцы Чырвоная Слабада (да 1923 году — вёска Вызна) Салігорскага раёну на месцы, дзе стаяў крыж удзельнікам Слуцкага збройнага чыну.

— 15.00–16.30. Асноўны мітынг, прымеркаваны да 98-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну, пройдзе https://www.svaboda.org/a/29606897.html ў гэты час у Слуцку, у парку культуры і адпачынку па адрасе: вуліца Віленская, 10.

Раней паведамлялася, што Слуцкі гарвыканкам дазволіў у памяць антысавецкага паўстаньня 1920 году шэсьце і мітынг 24 лістапада ў Слуцку. У той жа дзень у мясцовым Доме культуры — канцэрт, прысьвечаны Дню Герояў. На ім выступіць Лявон Вольскі.

«Мітынг дазволены не каля музэя, а ў парку — з прычыны рамонту. Гэта адзіная зьмена, якую ўнесьлі чыноўнікі Менаблвыканкаму ў нашу заяўку. У выніку шэсьце да месца правядзеньня мітынгу пройдзе па кароткім маршруце. Яшчэ зь вёсак, дзе заплянаваныя мітынгі, да нас даходзяць зьвесткі, што дробныя чыноўнікі ствараюць перашкоды, запалохваюць мясцовых жыхароў, каб ня бралі ўдзелу ў мітынгах. Але мы спадзяёмся на сумленнасьць і актыўнасьць случакоў ды жыхароў іншых раёнаў, дзе праходзіла паўстаньне», — кажа Юрась Беленькі.

Слуцкі збройны чын, або Слуцкае паўстаньне — спроба збройнай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялян, аказвалі супраціў савецкім войскам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG