Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька, які ў чэрвені ўзяў у закладніцы дачку, мучыў яе і раней, паведамілі сьледчыя


Архіўнае фота зь месца здарэньня
Архіўнае фота зь месца здарэньня

Завершана папярэдняе расьсьледаваньне справы аб захопе ў закладніцы маладой жанчыны ў Заслаўі, у выніку якога захопнік быў забіты.

Інцыдэнт адбыўся 18 чэрвеня 2018 году ў горадзе Заслаўі Менскай вобласьці. Раней судзімы за крадзяжы мясцовы жыхар, якому споўнілася 46 гадоў, у памяшканьні мясцовага аддзяленьня «Беларусбанку» ўзяў у закладніцы сваю 23-гадовую дачку. Паводле сьледзтва, «матывам злачынства сталі ўнутрнысямейныя стасункі».

Бацька нібыта сыстэматычна зьдзекаваўся і біў дачку і яшчэ за тыдзень да злачынства на глебе «рэўнасьці» нанёс ёй на шыі рэзаную рану. У момант захопу дачкі ў банку мужчына быў у стане алькагольнага ап’яненьня, высьветліла сьледзтва.

Паведамляецца, што падчас папярэдняга расьсьледаваньня дапыталі пацярпелую і сьведак, вывучылі відэазапісы падзей, правялі шэраг экспэртыз.

«Справа закрытая ў сувязі са сьмерцю асобы, якая ўчыніла асабліва цяжкае злачынства», — паведаміў Сьледчы камітэт.

У чэрвені 2018 году карэспандэнтка Свабоды размаўляла з былой жонкай Сяргея К. — мужчыны, які ўзяў у закладніцы ўласную дачку, а таксама з ягонымі суседзямі. «Мне яго не шкада», — сказала пра былога мужа жыхарка Заслаўя Алена Івінская.

Суседзі ў двары дома, дзе жыў Сяргей К., збольшага характарызавалі яго як «спакойнага і разважлівага чалавека». Таксама суседзі згадвалі, што ён даглядаў унука і дачку, гуляў з малым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG