Больш як 60 рэкамэндацый Камітэту правоў чалавека (КПЧ) ААН да ўраду Беларусі маюць у сваім складзе і прапановы беларускіх праваабаронцаў па выпраўленьні сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.
14 лістапада ўсе сябры Дзяржаўнай камісіі падпісалі акт аб прыёмцы мэмарыяльнага знаку «Ахвярам палітычных рэпрэсій 30–40-х гадоў XX стагодзьдзя». Падпісаньне адбылося ў Курапатах пасьля агляду самога знаку.
Зь іх хочуць спагнаць больш за 60 тысяч рублёў.
Адразу 11 чалавек асудзіў Ленінскі раённы суд Менску за махлярства з аўтамабільнымі страхоўкамі. Гэта другі суд у справе, у якой, паводле Сьледчага камітэту, фігуруе ажно 36 чалавек. Сямёра зь іх, жыхары Салігорскага раёну, да суду былі пад вартай.
Хіба гэта нармальна, што цягам амаль двух месяцаў вайскоўцаў з-пад Барысава адрываюць ад баявой падрыхтоўкі і накіроўваюць працаваць у аграрныя гаспадаркі, ды яшчэ бясплатна? Такім пытаньнем задаліся праваабаронцы з цэнтру «Вясна». Валянцін Стэфановіч.
Пакуль ва ўрочышчы Курапаты ідуць працы па добраўпарадкаваньні і канчатковым аздабленьні дзяржаўнага мэмарыяльнага знаку, а каля рэстарацыі «Поедем поедим» працягваюць стаяць пікеты з патрабаваньнем яго закрыць, разгараецца скандал вакол Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
7 лістапада ў амбасадзе Літвы ў Беларусі прайшла канфэрэнцыя «Курапацкая трагедыя. Захаваньне мінулага для сучаснасьці».
Судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Валянціна Падгруша рабіла 30 кастрычніка справаздачу, на падставе якой было прынята рашэньне заканадаўча ўрэгуляваць фота- і відэаздымку грамадзян бязь іх згоды.
У папраўчай калёніі № 22 пад Івацэвічамі з суботы на нядзелю пачаліся забурэньні, паведаміла Свабодзе лідарка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар.
Зьвесткі пра затрыманьне вядомага бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча пацьвердзіла ягоная жонка. Але яна кажа, што ня мае афіцыйнай інфармацыі, дзе ён знаходзіцца.
5 лістапада супрацоўнікі Бараўлянскага спэцлясгасу аднавілі два крыжы ў Курапатах, зламаныя падчас ранейшых работ.
Прадстаўнікі незалежных моладзевых арганізацый, якія, у адрозьненьне ад БРСМ, не карыстаюцца бюджэтнымі сродкамі і за якія не агітуюць настаўнікі ў школах, расказалі Свабодзе, як яны папаўняюць свае шэрагі.
Абаронцу Курапат Валера Рабцава аштрафавалі за ўсталяваньне ля Курапатаў крыжоў, патрабуюць іх зьнесьці.
У Наваполацкай калёніі адбылося паседжаньне закрытага суду па новай справе супроць Сьвятаслава Барановіча, былога палітвязьня Плошчы.
На 30 базавых велічыняў (735 рублёў) аштрафаваны 29 кастрычніка ў Менскім раённым судзе сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
На сайте дзяржаўных закупак Расеі разьмешчана інфармацыя пра тэндэр на комплекс работ дзеля падаўжэньня тэрмінаў эксплюатацыі і бягучага рамонту, мантажу, дапрацоўкі сродкаў радыёэлектроннай барацьбы згодна зь пералікам, зацьверджаным Міністэрствам абароны Расеі.
У міліцыі Менскага раёну пачалі праверку па заяве ўласьнікаў забаўляльнага комплексу ля Курапацкага мэмарыялу.
Свабода сабрала 5 гісторыяў адлічэньня з камсамолу ды іншых пакараньняў, сярод якіх дзьве завершыліся параўнальна добра, адна была нават вясёлая, а адна прывяла да трагедыі.
«Так, шмат ведаю пра Курапаты, чытала, што тут было забіта больш за 100 тысяч чалавек у 1930-ыя гады, Гэта жах. Папрацаваць тут лічу сваім абавязкам»
Сваякі загінулага ў Менску гея Міхаіла Пішчэўскага распавялі Свабодзе, што зьмянілася праз тры гады ад яго забойства — у іх сям’і, і ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ