Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Людзі, прыйдуць хутка і па вас». Сьвятлана Алексіевіч падтрымала журналістаў са «справы БелТА»


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры за 2015 год, беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч падтрымала журналістаў — фігурантаў «справы БелТА».

На відэа, зьмешчаным на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў, Алексіевіч выступіла ў падтрымку супрацоўнікаў сайту Tut.by ды іншых незалежных мэдыя, якія трапілі пад перасьлед у так званай «справе БелТА».

«Адбываецца наступ на адзін з самых моцных, і самых цікавых, і самых разгорнутых рэсурсаў у нашай краіне. Дзяржава прыбірае яго да рук. Робіць гэта ўласьцівымі ёй мэтадамі. Проста адбываецца прававое бязьмежжа», — кажа Сьвятлана Алексіевіч пра ціск на Tut.by.

Паводле пісьменьніцы, супольнасьць беларускіх журналістаў не адрэагавала належным чынам на «справу БелТА», як гэта было б ва Ўкраіне, дзяржавах Балтыі, у разьвітых краінах.

«Нас будуць зьнішчаць па адным, а грамадзтва ў цэлым не становіцца на абарону. Людзі, прыдуць хутка і па вас», — кажа Сьвятлана Алексіевіч.

Паводле намесьніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага, выступ Сьвятланы Алексіевіч адкрывае цыкль заяваў вядомых беларусаў у абарону фігурантаў справы.

«Справа БелТА». Што важна ведаць

  • У жніўні 2018 году Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
  • 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў. Таксама прайшлі ператрусы ў офісах парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.​
  • Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
  • Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву 4 сакавіка аштрафавалі агулам на 13 650 рублёў.
  • Беларуская журналісцкая супольнасьць, міжнародныя арганізацыі і ўрады заходніх краін асудзілі затрыманьні журналістаў, ператрусы ў рэдакцыях і прысуд Золатавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG