Мянчанка Марына Багданава сёмы раз дамаглася расьсьледаваньня сьмерці яе сына, якая адбылася ў Жодзінскай турме яшчэ 4 гады таму.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Алесь Круткін 26 лютага меў выйсьці на волю пасьля 30-дзённага арышту за менскую акцыю пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі 20 сьнежня, а таксама за расклейваньне ўлётак у Віцебску.
Асуджанага на 6 з паловай гадоў палітвязьня Міхаіла Жамчужнага перавялі з горацкай калёніі ў віцебскі сьледчы ізалятар.
Яго пакаралі за тое, што кінуў «кактэйль Молатава» ў будынак менскага сьледчага ізалятара і запэцкаў фарбай Менскі гарадзкі суд. Днямі маці актывіста Настасься Емяльянава атрымала спатканьне з сынам.
Паводле сцэнару манэўраў, першай удар па цэлі NATO ў адной з краінаў Балтыі нанесла Расея, на што ЗША адрэагавалі запускам некалькіх адзінак ядзернай зброі па тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым адзначаецца, што ўзброеныя сілы Беларусі не ўдзельнічалі ва ўдары Расеі па аб’ектах NATO. Ці такое магчыма?
У лютым 2019 году ў Курапатах была разбураная «лава Клінтана» — мэмарыяльная пліта з надпісам па-беларуску і па-ангельску, якую прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан падчас візыту ў Беларусь у 1994 годзе перадаў у дар беларускаму народу ад народу ЗША.
«Ён такі, што на яго доўга крыўдаваць немагчыма», — кажа Вольга Шаўрова пра мужа Піліпа. 19 студзеня Піліп Шаўроў прыйшоў у міліцыю і прызнаўся ў пэрформансе з помнікам Пушкіну. Шаўрова абвінавачваюць па ч. 1 арт. 339 «Хуліганства». Увесь гэты час ён сядзіць у СІЗА.
Мэта візыту, як сказаў Крыстафэр Соча на сёньняшняй сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Беларусі, «знайсьці новыя тэмы для партнэрства».
«Цяпер мяне абслугоўвалі па-беларуску. Касірка старанна падбірала беларускія словы, каб не памыліцца, спытала, ці было смачна, таму я застаўся цалкам задаволены абслугоўваньнем», — расказаў мянчук Арамаіс Мірак’ян.
Амаль месяц таму арыштавалі актывіста «Маладога фронту» Піліпа Шаўрова, які зафарбаваў чырвоным рукі помніка расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну. Цяпер стала вядома, што яму інкрымінуюць яшчэ два эпізоды.
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў бязь зьменаў прысуд анархісту Паліенку. Самога актывіста на разгляд скаргі не пусьцілі.
Назіральнікі за правамі зьняволеных таксама без правоў. Якія праблемы ў зьняволеньні найчасьцей адзначаюць самі вязьні?
Зьняволеным жанчынам па нараджэньні дзіцяці не даюць дэкрэтнага адпачынку, і адміністрацыя калёніі прымушае іх працаваць.
«Мы адзіная краіна Эўропы з такімі камэрамі. Нават у Расеі „вейкі“ забароненыя як вельмі шкодныя здароўю».
Прысуд сыну ў 7 гадоў Анастасія Емяльянава назвала несправядлівым, а свайго сына ахарактарызавала як сапраўднага патрыёта Беларусі.
Мікіту Емяльянава і Івана Комара прызналі вінаватымі ў пашкоджаньні гістарычна-культурнага помніка, вырабе і перавозе небясьпечнага прыстасаваньня, нанясеньні шкоды будынку і замаху на такое ж злачынства.
У Савецкім раённым судзе прайшлі судовыя спрэчкі па справе аб нападзе на будынкі Менгарсуду і СІЗА на Валадарскага. Адвакаты просяць не пазбаўляць сваіх падабаронных свабоды.
На працэсе над актывістамі анархісцкага руху Мікітам Емяльянавым і Іванам Комарам, які з 6 лютага праходзіць у Савецкім раённым судзе Менску, пачаліся судовыя спрэчкі.
На працэсе ў Савецкім раённым судзе, дзе слухаецца справа аб кіданьні «кактэйлю Молатава» ў будынак менскага сьледчага ізалятара і лямпачак з фарбай — у будынак Менгарсуду, пачаў даваць паказаньні другі з абвінавачаных у гэтых нападах, анархіст Іван Комар.
Трэці дзень у Савецкім раённым судзе Менска ідзе працэс над актывістамі анархісцкага руху Мікітам Емяльянавым і Іванам Комарам, якіх вінавацяць у нападзе на будынкі менскага СІЗА і Менгарсуду. 10 лютага быў апытаны анархіст Мікіта Емяльянаў.
Загрузіць яшчэ