Паводле Лукашэнкі, «цукровую справу» ён ад самага пачатку «ўзяў на кантроль». І загадаў вярнуць у Беларусь самалёт, на якім у Мюнхэн ляцелі дырэктары цукровых камбінатаў. Згадваем, да якіх яшчэ крымінальных спраў супраць гаспадарнікаў спрычыніўся кіраўнік Беларусі і чым яны скончыліся?
Анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар не прызналі сябе вінаватымі ў пашкоджаньні будынкаў Менскага гарадзкога суду і Менскага сьледчага ізалятара. Абодва з кастрычніка 2019 пад вартай.
У спрэчцы аб фатаздымку макароны з батонам суд стаў на бок лідэра «Гавары праўду».
У Дзяржаўным камітэце вайсковай прамысловасьці Беларусі зьняпраўдзілі прэтэнзіі прадстаўніка расейскага вытворцы зброі, які абвінаваціў беларусаў у вырабе снайпэрскай вінтоўкі з выкарыстаньнем патэнтаваных расейскіх элемэнтаў.
Больш за 20 наведнікаў і да 10 працаўнікоў рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапатаў эвакуавалі з прычыны пагрозы выбуху.
Піліпу Шаўрову, які абмаляваў помнік Пушкіну, без тлумачэньня прычыны адклалі экспэртызу ў Навінках. Пра гэта Свабодзе паведаміла жонка актывіста Вольга Шаўрова.
У нацыянальным аэрапорце Менск у пасажыраў, якія прылятаюць з-за мяжы, пачалі забіраць аналізы сьлізістай носа і рота. Як гэта дзейнічае і як ставяцца пасажыры, у тым ліку замежнікі, да такіх захадаў прафіляктыкі каранавірусу?
Сваяк дырэктара Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіла Крыштаповіча Ўладзімер Крыштаповіч таксама «ў адпачынку».
Летась у студзені ў Капыльскім і Слуцкім раёнах на пажарах знайшлі целы двух пэнсіянэраў — 79-гадовага Міхаіла Шугалея і 94-гадовага Ўладзімера Гаркавага. Сьледзтва кажа, што старых зьбілі, абрабавалі, падпалілі іхныя дамы, і яны пазадыхаліся.
Дырэктар Слуцкага цукроварафінаднага камбінату Мікалай Пруднік можа быць адным з пасажыраў рэйсу «Белавія» зь Менску ў Мюнхэн, якіх зьнялі з самалёта ў Горадні. Што пра яго кажуць у Слуцку?
На месцах інфармацыю аб магчымых затрыманьнях кіраўніцтва не камэнтуюць.
Актывіста «Маладога фронту» Піліпа Шаўрова, які зафарбаваў чырвоным рукі помніка Пушкіну, з панядзелка, 27 студзеня, накіроўваюць на экспэртызу ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя ў Навінках.
Насіць маску, мыць рукі, зьвяртацца да дактароў — мэдыкі адказалі на пытаньні журналістаў пра каранавірус падчас прэсавай канфэрэнцыі.
Апоўдні 23 студзеня журналісты Свабоды выправіліся ў Нацыянальны аэрапорт «Менск», каб на свае вочы пабачыць, як там працуе ўзмоцнены санітарны кантроль у сувязі з пагрозай эпідэміі новага вірусу з Кітаю.
Маладафронтаўцу Піліпу Шаўрову, які прызнаўся, што пафарбаваў чырвонай фарбай рукі помніка Пушкіну, выставілі абвінавачаньне і з ізалятара на Акрэсьціна перавялі яго ў менскае СІЗА на вуліцы Валадарскага. Пра гэта сказала Свабодзе жонка актывіста Вольга Шаўрова.
Аблічча гэтага пажылога чалавека зрабілася сымбалем беларускіх пратэстаў. А ўлады нядаўна далі яму за гэта штраф у 800 рублёў. Чытайце гісторыю 83-гадовага Яна Грыба, які ўсё жыцьцё гаворыць па-беларуску і нічога не баіцца.
Сваякі асуджаных па эканамічных артыкулах дзьве гадзіны размаўлялі з новым кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта. Маці экс-намесьніка кіраўніка Менску Андрэя Дамарацкага, які асуджаны да 7 гадоў, расчараваная сустрэчай.
Жонку Піліпа Шаўрова, які прызнаўся ў нанясеньні фарбы на помнік расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну, 20 студзеня выклікалі на допыт у Цэнтральны раённы аддзел Сьледчага камітэту.
Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, нечакана выйшаў на волю і вядзе жывы рэпартаж. Ён кажа, што яму агулам далі 90 сутак арышту.
Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, з 26 сьнежня адбывае адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах супраць інтэграцыі з Расеяй. Агулам ён атрымаў 4 тэрміны па 15 сутак. Ці законна гэта?
Загрузіць яшчэ