Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Недахоп ежы, дрэнная вада, 500 дзён карцара... Назіральнікі за правамі зьняволеных кажуць пра бездапаможнасьць

Недахоп ежы, дрэнная вада, 500 дзён карцара... Назіральнікі за правамі зьняволеных кажуць пра бездапаможнасьць


Сьледчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, архіўнае фота
Сьледчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, архіўнае фота

Назіральнікі за правамі зьняволеных таксама без правоў. Якія праблемы ў зьняволеньні найчасьцей адзначаюць самі вязьні?

Барыс Бухель з Магілёўскага праваабарончага цэнтру ўваходзіць у грамадзкую назіральную камісію пры ўправе юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму. Гэта адзіная з 6 абласных камісій у Беларусі, куды ўлады дапусьцілі прадстаўніка незалежнай праваабарончай арганізацыі.

Летась яму ўдалося правесьці ананімнае анкетаваньне вязьняў Магілёўскай калёніі.

Вязьні найбольш скардзіліся на:

  • малыя заробкі на вытворчасьці,
  • дрэнную ваду,
  • перанаселенасьць,
  • недахоп харчаваньня,
  • цяжкасьці ў атрыманьні добрай мэдычнай дапамогі, асабліва ад стаматоляга,
  • немагчымасьць працягнуць вучобу ў ВНУ.

Кейсы Жамчужнага і Багданава

Аўтары маніторынгу нагадалі пра некалькі кейсаў, якія лічаць відавочным парушэньнем правоў вязьняў. Гэта справа праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага, які за 2 апошнія гады адседкі ў калёніі № 9 у Горках 500 дзён адбыў у карцэры і 65 разоў нібыта парушаў рэжым.

У канцы 2019 году Міхаіл Жамчужны, паводле праваабаронцаў, чарговым разам стаў ахвярай правакацыі, накіраванай на прыніжэньне яго годнасьці.

Другі кейс — справа вязьня жодзінскай турмы № 8 Алега Багданава, які памёр у зьняволеньні ў 2016 годзе. Адна з вэрсій сьмерці Багданава — злачыннае неаказаньне супрацоўнікамі турмы дапамогі хвораму вязьню. Як адзначаюць праваабаронцы, расьсьледаваньне справы прайшло з парушэньнямі закону.

На пачатку 2020 году пракуратура Менскай вобласьці пастанавіла правесьці новае расьсьледаваньне сьмерці ў жодзінскай турме Алега Багданава.

Сярод рэкамэндацый праваабаронцаў па паляпшэньні сытуацыі ў беларускіх вязьніцах ёсьць і такая:

«Скаргі на катаваньні і жорсткае, бесчалавечнае, прыніжальнае абыходжаньне расьсьледаваць незалежнаму органу з забесьпячэньнем гарантый правоў і недатыкальнасьці зьняволеных».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG