Запытайся ў Дубаўца. Ці ўласьцівая беларусам русафобія, пра «парадак на могілках» у парлямэнце і чаму за заклікі да міру саджаюць у турму

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Ці ўласьцівая беларусам русафобія?

— У русафобіі два бакі: ненавідзець і баяцца. Беларусам не ўласьцівая нянавісьць да іншае нацыі як такой. Гэта вельмі глыбокая прыродная рыса. Варта згадаць пра талеранцыю яшчэ ў сярэднявечных законах нашых продкаў або пра мультыкультурнасьць самога беларускага нацыяналізму. Таму беларуса нават сілай не прымусіш зь нянавісьцю ставіцца да расейцаў, як і да кожнага іншага народу.

А вось боязь — іншая рэч, беларуса часта палохаюць ірацыяналізм і бесцырымоннасьць, і ён стараецца такіх дачыненьняў пазьбягаць.

— Чаму Лукашэнка ўвесь час заклікае студэнтаў, мэдыкаў, вайскоўцаў «ня лезьці ў палітыку»?

— Ён бачыць у палітыцы толькі сябе і хоча не адпавядаць народу, а каб народ адпавядаў яму. Пры гэтым народ у ягоным рудымэнтарным уяўленьні — гэта той безгалосы паваенны калгасьнік бяз грошай і пашпарту, які мусіць безумоўна выконваць ягоныя загады. Лукашэнка за трыццаць гадоў пры ўладзе не зьмяніўся, тым часам зьмяніліся беларусы, якія ўсьвядомілі сябе суб’ектам палітыкі і не жадаюць вяртацца ў калгаснае рабства.

— Ці заслужыла, на вашу думку, касьмічная турыстка Васілеўская званьне Героя Беларусі?

— Герой — гэта заўсёды пра асабісты ўчынак чалавека, выяўлены ў слове або справе. Сёньня стаць удзельнікам касьмічнага палёту, вядома ж, ня подзьвіг. Але, на маю думку, няма ніякіх падставаў казаць, што Васілеўская не герой. Іншая рэч, што гэтае прызнаньне яна атрымала авансам, і цяпер яе жыцьцё будзе вымярацца самай высокай меркай, каб дараўнаць гэтаму званьню.

Патрэбны ўчынак. Напрыклад, дамагчыся, каб яе, «першую беларускую касманаўтку», адэкватна называлі не героем, а гераіняй Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская касманаўтка Васілеўская вярнулася ў Менск. Лукашэнка прысвоіў ёй званьне Героя Беларусі

— Чаму ў іншых парлямэнтах спрэчкі даходзяць да бойкі, а ў Беларусі — парадак?

— Гэта «парадак на могілках». Парлямэнт задуманы як сутыкненьне і гарманізацыя розных інтарэсаў. Кампраміс рана ці позна знаходзіцца. Але найперш дэпутатам важна выказаць і абараніць інтарэсы той групы насельніцтва, якая іх рэальна выбрала — надзяліла паўнамоцтвамі гаварыць ад свайго імя і адказнасьцю перад людзьмі, якія табе даверылі. З жывога парлямэнцкага хаосу вырастае гармонія ў грамадзтве. З парлямэнцкага «парадку» — толькі роўныя шыхты прызначаных зьверху статыстаў.

— Хто сёньня ў нас маральны аўтарытэт?

— Найчасьцей беларусы так кажуць пра бацькоў. Гэта адказ нармальнага чалавека, «ябацькі» так ня скажуць. Што да ўсёй нацыі, дык нязьменны, на маю думку, аўтарытэт Васіля Быкава.

Рэжым ня мае маральных аўтарытэтаў, бо адкінуў «хімэру маралі» і па сутнасьці сваёй хамскі. Таму маральныя аўтарытэты зь ягонае волі апынуліся ў турмах. Гэта сапраўдныя героі, і мы, на жаль, пазбаўленыя магчымасьці чуць іхны голас. Што да тых, хто на свабодзе, яны толькі ў працэсе фармаваньня новай сыстэмы маральных аўтарытэтаў: хтосьці страчвае сваю ранейшую вагу, хтосьці, наадварот, набывае.

— Колькі сябе памятаю, заўсёды было: «Мы за мір!» І ўлада, і народ. А цяпер за мір саджаюць у турму. Чаму?

— Гэта заўсёды была крывадушнасьць уладаў. Што за Сталіным, што за Хрушчовым і наступнымі правіцелямі. «Усмиряли» танкамі Вугоршчыну і Чэхаславаччыну, пайшлі ў Афганістан, вялі гонку ўзбраеньняў і халодную вайну, чачэнскія войны, цяпер Украіна. А на транспарантах — «Не вайне!»

Расейская ўлада стаіць на вайне, тэроры і агрэсіі — так было спрадвеку. Гарбачоўскі пэрыяд, калі да ўлады прыйшоў чалавек іншага тыпу, закончыўся хутка. І зноў вярнуліся вайна і тэрор.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амаль 1700 затрыманых, дзясяткі выракаў ад 1 да 23 гадоў турмы. Як беларусаў каралі за салідарнасьць з Украінай

— Як ставіцца да словаў Лукашэнкі, што мы ніколі так добра не жылі і што на Захадзе жывуць горш?

— Вельмі проста — правяраць, глядзець на статыстыку: колькі нашых людзей зьехалі жыць на Захад (за тры апошнія гады паўмільёна і больш) і колькі народу з Захаду прыехала жыць да нас (ніколькі). Лічбы кажуць самі за сябе. А галоўная прычына сёньня найперш ня ў тым, дзе сыцей, а ў тым, дзе бясьпечна. Калі цябе за лайкі садзяць у турму — гэтага дастаткова, каб і ня совацца ў Беларусь.

Рэч у тым, што «ніколі так добра не жылі» якраз тыя, хто ператварыў нашу Беларусь у турму.

— Ці можа прэзыдэнт Польшчы ці Францыі, ці ЗША назваць свой народ «народцем», а апазыцыю «беглыми мерзавцами»?

— Ня можа. У іншых краінах ёсьць палітычная культура, кожны мае права рэальнага голасу і ёсьць празрыстыя выбары, у выніку якіх палітык становіцца прэзыдэнтам усяго народу — і прыхільнікаў, і апазыцыі.

У Беларусі зьнішчана палітычная культура, 30 гадоў няма выбараў і прэзыдэнт не зьяўляецца прэзыдэнтам усяго народу. Ён гэта разумее, але выправіць сытуацыю ня здольны, і ўсё, што яму застаецца, седзячы на штыхах, шчыра ненавідзець «народзец». На іншае няма ні цяму, ні эмпатыі, ні клопату пра будучыню.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Пра «ваенна-патрыятычнае выхаваньне» дзяцей, абразы прапагандыстаў і нападкі на Алексіевіч у РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Як беларускае грамадзтва дапусьціла цяперашні тэрор і ці варта спрачацца з прапагандыстаміЗапытайся ў Дубаўца. Пра беларускую лацінку, адзіную дзяржаўную мову і адрозьненьне савецкай беларушчыны ад несавецкайЗапытайся ў Дубаўца. Пра агентаў рэжыму ў асяродках эмігрантаў, першы суд над нябожчыкам у Беларусі і будучыню дзяржаўнай сымболікіЗапытайся ў Дубаўца. Пра затрыманьне музыкаў Nizkiz, «беларускую пятую калёну» ў Літве і што адказваць на «Чаму ты гаворыш па-беларуску?»Запытайся ў Дубаўца. Як ставіцца да назвы «Белоруссия» і чаму беларусы параўноўваюць сябе з расейцамі, а расейцы — неЗапытайся ў Дубаўца. Пра чалавека году-2023, у чым сакрэт папулярнасьці Караткевіча і чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Навошта байкатаваць выбары-2024 і як выйшла, што антываенная пазыцыя ў Беларусі стала злачынствамЗапытайся ў Дубаўца. Пра асуджэньне людзей, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме Беларусі, і найлепшы канец кар'еры ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставайЗапытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне Беларусі