— У Кіеўскім унівэрсытэце скасавалі вывучэньне беларускай мовы. Каму гэта на карысьць?
— Гэта памылковае рашэньне. Беларуская мова — такая самая зброя ад расейскага імпэрыялізму, як і ўкраінская. Таталітарны рэжым у нас на 100% расейскамоўны. І рашэньне Кіеўскага ўнівэрсытэту наўпрост кладзецца ў адзін шэраг з закрыцьцём у Беларусі літоўскіх і польскіх школаў і пераводам іх на расейскую мову, з многімі фактамі перасьледу за беларушчыну. Відавочна ў Кіеве ня ведаюць пра гэта і, хочучы сымбалічна пакараць Лукашэнку, наадварот, падыгралі яму ў ягонай антыбеларускай палітыцы.
— Мусіў жа быць нейкі рэзон расстрэльваць беларускіх паэтаў і акадэмікаў у 1937-ым?
— Рэзон вечны, як сьвет, і прымітыўны, як стрэл. Паэты і акадэмікі, як правіла, свабодныя людзі. А рабы, што захапілі ўладу, больш за ўсё на сьвеце ненавідзяць свабоду і беларушчыну. З таго ж рэзону і сёньня ў нас тысячы палітзьняволеных, сотні тысяч выгнаных з краіны. І гэтаксама, як сёньня ў турмах хаваюць праўду пра палітычных, так і тады пра расстраляных пісалі ў энцыкляпэдыях «памёр». Рабства заўсёды трымаецца на хлусьні. Калі ж свабодныя людзі прыходзяць да ўлады, яны нікога не расстрэльваюць і не хаваюць праўды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ноч паэтаў». Як расстралялі дзеячоў беларускай культуры, кім яны былі і як іх ушаноўваюць— Шмат спрачаюцца, ці глядзець беларусам расейскага блогера Дудзя. А што вы думаеце?
— Пытаньне больш не пра тое, каго глядзець, а хто глядзіць, у якім ён жыве мэдыйным і мэнтальным полі. Мне вось цяжка ўявіць, каб літоўцы ці палякі, ці чэхі масава абмяркоўвалі расейскіх блогераў. Проста не цікава, іншая фактура, нюансы, танальнасьць... Напрыклад, калі Дудзь выстаўляе сваіх суразмоўцаў так, каб «дурасьць кожнага відаць была», дык у беларускім кантэксьце і ў беларускага блогера такой задачы ня можа быць. Бо не цікава. У нас так працуе толькі рэжымная прапаганда, але яна ўся — працяг расейскага мэдыйнага і мэнтальнага поля.
— Чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАС, асабліва на Захадзе?
— Прычына глыбокая і пры тым тыповая. Рэч у тым, што другі бок мэдаля свабоды — ні з кім не падзеленая адказнасьць, найперш за сябе. А адказнасьць — заўсёды намаганьне, штодзённая праца. Такая сутнасьць дэмакратыі. Каб жыць годна, нельга быць утрыманцам і інфантылам. Аўтарытарызм ці тыранія, наадварот, не дае свабоды, але і не патрабуе адказнасьці. Таму людзі, якія ўцяклі з аўтарытарных ці тыранічных дзяржаваў на Захад, часта стамляюцца ад гэтай працы і ідуць на самыя разбуральныя пратэсты. Але назад, у аўтарытарызм, яны ніколі не вяртаюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пракамэнтаваў сытуацыю на Блізкім Усходзе, але зноў не згадаў пра напад ХАМАС на Ізраіль— Што сёньня можна рабіць для беларушчыны ў самой Беларусі?
— Гаварыць па-беларуску дома, а таксама па-за домам, калі вы адчуваеце, што ваша мова ня выкліча агрэсію. Набываць беларускія кнігі ды іншую прадукцыю па-беларуску. Аддаваць перавагу тым таварам і паслугам, якія аформленыя па-беларуску. Найбольш грунтоўная, але і затратная місія — зрабіць рэвізію надпісаў на помніках вашым памерлым сваякам і, калі яны па-расейску, перапісаць іх па-беларуску. Як гэта ні дзіўна, але сёньня якраз помнікі найлепей сьведчаць пра нас, як пра асобны народ, або пра тое, што такога народу не існуе.
— Навошта Лукашэнку яшчэ адна АЭС?
— Калега трапна параўнаў АЭС і БНР. Маўляў, у беларускіх беларусаў ёсьць БНР — найвялікшы энэргетычны зрух нацыі да сваёй дзяржаўнасьці. Для «тоже русского» Лукашэнкі БНР чужая і незразумелая, пры тым ён апынуўся на месцы кіраўніка і шукае, што б ёй супрацьпаставіць. З БССР не атрымалася, бо гэта кардонная дзяржаўнасьць. А паколькі прызнае ён толькі фізычную сілу, узяўся за АЭС, якая ў яго ў руках. Але зноў правал, зблытаў мяккае зь зялёным. І БНР жыве, і АЭС яе не перамагае. А іншых ідэяў няма, таму давай другую (а там і трэцюю) АЭС збудуем. Замест так і ня знойдзенай нацыянальнай ідэі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АЭС як мадэль гаспадараньня па-лукашэнкаўску: спачатку будуюць, потым думаюць, што з гэтым рабіць— Ці сапраўды беларусы пачуваюцца роднымі з расейцамі?
— Гэта чыста прапагандысцкая формула, якая ня мае нічога агульнага з рэальнымі адносінамі. Занадта розныя ў двух народаў лёсы, уяўленьні пра сябе і арыентацыі ў сьвеце. Беларусы стаяць павернутымі ў бок Расеі, бо інакш небясьпечна, але галовы ў іх павернутыя на Захад... Да прыкладу, у нас па ўсёй краіне шмат папулярных крамаў сэканд-хэнд, дзе рэклямуецца адзеньне з Эўропы, зь Нямеччыны, зь Італіі... А вось краму ўжыванага адзеньня з Расеі я не сустракаў і не магу сабе ўявіць. Як і тых, хто б у такую краму пайшоў.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею