Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
22 лістапада 2011. Суд. Дзень шосты. Самае кароткае пасяджэньне
Бяляцкі на судзе выглядаў упэўнена. Было відаць, што ён моцна схуднеў, што твар ягоны даўно ня бачыў сонца, але ён быў акуратна падстрыжаны і паголены. Усе дні судовага працэсу Алесь быў у кашулях-каўбойках свайго ўлюбёнага, як сьведчыць жонка Натальля, вішнёвага колеру, — у падобнай кашулі яго арыштавалі 4 жніўня 2011 году. З-пад расшпіленых гузікаў віднелася футболка з надпісам «Вясна». Знаны беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, які разам зь іншымі літаратарамі прыйшоў у суд падтрымаць калегу, зрабіў выснову, што Бяляцкі трымаецца надзвычай годна:
«Безумоўна, турма наклала свой адбітак. Але ў яго тая самая ўсьмешка, тыя самыя вочы, дух яго, воля яго моцныя…»
Судовае сьледзтва скончанае
Your browser doesn’t support HTML5
Шосты дзень судовага працэсу быў самы кароткі. Паседжаньне доўжылася ўсяго 10 хвілін.
Пракурор зазначыў, што новых пытаньняў да падсуднага ня мае, толькі спытаўся, ці пацьвярджае ён свае ранейшыя паказаньні, дадзеныя на працэсе.
Бяляцкі сказаў, што асэнсаваў гэтак званае новае абвінавачаньне і прыйшоў да высновы, што яно нічым не адрозьніваецца ад папярэдняга:
«І таму лічу непатрэбным даваць па ім паказаньні, паколькі я даваў паказаньні паводле ранейшага абвінавачаньня. Само абвінавачаньне я не прызнаю, лічу яго неабгрунтаваным, што паказалі папярэднія паседжаньні суду».
У гэты дзень судзьдзя Бандарэнка далучыў да справы шэраг дакумэнтаў, у тым ліку атрыманую на просьбу пракурора даведку Мін’юсту Беларусі пра тое, калі Бяляцкі з паплечнікамі зьвярталіся па рэгістрацыю «Вясны» і чаму ім было адмоўлена.
Апошняя акалічнасьць сьведчыла, што Бяляцкаму сапраўды маглі рыхтаваць абвінавачаньне за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, таму й даслалі гэты запыт у Мін’юст, мяркуе Валянцін Стэфановіч.
Такім чынам, судовае сьледзтва 22 лістапада скончылася. Судзьдзя прызначыў на 23-га спрэчкі бакоў.
Ноч на роздум. Як выдавалі Алеся?
У кабінэце прэзыдэнта рэспублікі
Тым часам менскія прыяцелі рабілі, што маглі, каб ратаваць мяне.
Аднойчы тав. Чарвякову* далажылі аб прыходзе Х і Y людзей, якія займалі ў літаратуры беларускай выдатнае месца.
Чарвякоў прыняў іх адразу.
— А мы да вас, Аляксандар Грыгор’евіч. У справе Аляхновіча.
— Я так і думаў. Была ў мяне ягоная матка. Прынесла мне ягоную заяву. Я даў перапісаць на машынцы, бо цяжка расчытаць. Напісана макам на цянюсенькай паперы, страшэнна пакамечана…
— Ну, няма дзіва. Гэтая заява разам зь лістом да нас была ўпхнутая ў пушачку ад сярнічкаў… Мабыць, іншага спосабу ня меў…
— Ну, што-ж, турма — ня цётка. Там строга.
*Пару год пасьля застрэліўся перад арыштам, які пагражаў яму.
Чарвякоў прыняў іх адразу.
— А мы да вас, Аляксандар Грыгор’евіч. У справе Аляхновіча.
— Я так і думаў. Была ў мяне ягоная матка. Прынесла мне ягоную заяву. Я даў перапісаць на машынцы, бо цяжка расчытаць. Напісана макам на цянюсенькай паперы, страшэнна пакамечана…
— Ну, няма дзіва. Гэтая заява разам зь лістом да нас была ўпхнутая ў пушачку ад сярнічкаў… Мабыць, іншага спосабу ня меў…
— Ну, што-ж, турма — ня цётка. Там строга.
*Тагачасны старшыня Менскага ГПУ.
— Ну, дык што думаеце, Аляксандар Грыгор’евіч. Нам здаецца, што тут нейкае непаразуменьне. Можа-б вы пагаварылі зь Пілерам*…
— Ну што-ж, пагаварыць можна. А калі што, дык вы-б маглі за яго паручыцца?
— Ну, ведама.
— Мо нешта і ўдасца зрабіць… Хаця, ведаеце, гэта даўгая працэдура… Але, праўду кажучы, ці варта нават нешта рабіць?.. Дык-жа ўжо хутка дзясятыя ўгодкі рэвалюцыі… Будзе шырокая амністыя. Тады яго звольняць і бяз нашых захадаў.
— Думаеце, што ён падпадзе пад амністыю?
— Маю надзею… А калі-б… Ну, тады трэ будзе падумаць… Так ці сяк я ня думаю, каб ён доўга праседзеў.
— Але-ж засудзілі яго на 10 год.
— Ну, што ў нас значыць дзесяць гадоў! Можа быць засуджаным на дзесяць, а праседзець толькі год, два… Але, трэба прызнацца, што абставіны для яго злажыліся вельмі непамысна…
— Ну, ведама.
— Мо нешта і ўдасца зрабіць… Хаця, ведаеце, гэта даўгая працэдура… Але, праўду кажучы, ці варта нават нешта рабіць?.. Дык-жа ўжо хутка дзясятыя ўгодкі рэвалюцыі… Будзе шырокая амністыя. Тады яго звольняць і бяз нашых захадаў.
— Думаеце, што ён падпадзе пад амністыю?
— Маю надзею… А калі-б… Ну, тады трэ будзе падумаць… Так ці сяк я ня думаю, каб ён доўга праседзеў.
— Але-ж засудзілі яго на 10 год.
— Ну, што ў нас значыць дзесяць гадоў! Можа быць засуджаным на дзесяць, а праседзець толькі год, два… Але, трэба прызнацца, што абставіны для яго злажыліся вельмі непамысна…
Францішак Аляхновіч. У капцюрох ГПУ. 1937 год
Алесь Бяляцкі — дасьледчык творчасьці Францішка Аляхновіча, аўтар публікацый пра гэтага пісьменьніка, які перажыў і першым апісаў савецкі ГУЛАГ. У прадмове да перавыданьня кнігі Аляхновіча «Ў капцюрох ГПУ» Бяляцкі напісаў:
* Францішак Аляхновіч. У капцюрох ГПУ. Менск, 1994. С. 6.
«Цяжка назваць каго-небудзь зь беларускай інтэлігенцыі першай паловы ХХ стагодзьдзя, хто не паспытаў бы турэмнай баланды. Частка беларускай літаратуры створаная ў турмах»*.Праз сто гадоў, на пачатку ХХІ стагодзьдзя шмат каму зь беларускай інтэлігенцыі, апазыцыйных палітыкаў давялося за сваё змаганьне «за Беларусь» паспытаць той самай турэмнай баланды. Лік сядзельцаў ідзе на сотні. І па-ранейшаму ў турмах ствараецца беларуская літаратура. Піша ў зьняволеньні і Алесь Бяляцкі.
У згаданай прадмове ён высока ацаніў рэалізм Аляхновіча як аўтара аўтабіяграфічнага твору:
* Тамсама. С. 9.
«З будзённага апісаньня такіх эпізодаў, як вываз вязьняў зь менскай турмы на расстрэл, гульня зь дзецьмі, што бегаюць па турэмных калідорах, вымушаная масавая прастытуцыя нявольных кабетаў, і шматлікіх іншых атрымліваецца жахлівая сюррэалістычная і алягічная карціна Зла, усьвядоміць якую розум нармальнага чалавека да канца проста ня можа»*.У публікацыях і інтэрвію Алесь сьцьвярджаў, што цяперашняя рэпрэсіўная сыстэма бярэ свой пачатак у сталінскіх судах-тройках і ГУЛАГу.
Аляхновіч шчыра прызнаецца ў сваёй наіўнасьці, бо паверыў у прапаганду аб беларусізацыі ў БССР, пакінуў тэрыторыю Польшчы, дзе беларусы цярпелі ад нацыянальнага прыгнёту, але мелі сваю фракцыю ў Сэйме, і пераехаў у Савецкую Беларусь. Неўзабаве ён апынуўся ў турме, а потым у лягеры на Салаўках. Польскія ўлады выменялі яго ў Саветаў на іншага такога ж наіўнага беларускага дзеяча Браніслава Тарашкевіча, які быў прысуджаны да расстрэлу і згінуў у Менску.
Цётка Бяляцкага са Сьветлагорску Галіна Дзячэнка, даведаўшыся, што я быў на ўсіх пасяджэньнях суду над Алесем, папрасіла выключыць дыктафон і спыталася: «Чаму ж яны выдалі Алеся?» Цяжка было адказаць на гэтае пытаньне ў некалькіх словах. Адзінае, што я сказаў: гэта было зроблена ненаўмысна, па наіўнасьці…
Хоць пэўнасьці ў мяне няма: наіўнымі ці цынічнымі былі польскія і літоўскія чыноўнікі, якія дапамаглі «беларускаму ГУЛАГу» засудзіць Бяляцкага?
У пэўнай ступені наіўным ідэалістам быў і сам Алесь, які даверыўся палітычным і бюракратычным структурам суседніх краін, спадзяваўся, што, навучаныя ўласным горкім камуністычным мінулым, новыя дэмакратычныя дзяржавы кіруюцца найперш каштоўнасьцямі і будуць абачлівымі ў дачыненьнях зь менскім рэжымам. Спадзеў не апраўдаўся.