Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
Ноч на роздум. Замежныя місіі Алеся
Кожны дзень гінуць мужнасьць і сьвятасьць.
Кожны дзень, выпускаючы дых,
Паміраюць хлапчынкі расьпятыя,
І збавіцель ня помніць пра іх.
Ў зыркіх ранах, крывавыя, голыя,
Што ні дзень павісаюць яны
На крыжах з бамбуку, магноліі
І суровай паўночнай сасны.
Не пасьпеўшы зрабіцца мужчынамі,
Сустракаюць са зброяй бяду.
Галаву не на грудзі дзяўчынам,
А на сьлізкую плаху кладуць.
Плацяць катаргай і эшафотамі
За братоў сваіх душу жывую,
Хочуць дыхаць — задушаць гаротаю,
Хочуць думаць — сьсякуць галаву.
У чырвонай ад сонца Касьціліі,
Ў парнай сэльве і ў зорных ільдах
Кожны дзень яны бураць Бастылію:
Чалавечы свой, просты жах.
Але йдуць і за век свой ратуюць,
За дзіцячы сьлед на траве,
За высокую годнасьць расьпятую,
За найменьне тваё, Чалавек.
Дзе плаціць яшчэ столькі даводзіцца
За свабоды ўласнай лядо?
О зямля, сьвятая калодніца,
Гора, мужнасьці, сьмерці юдоль!
У былым іх — трушчобы няветлыя,
У сучасным — глухая турма,
І няма для іх раю сьветлага,
І суду іхнім катам — няма.
Толькі час вам уздасьць поўнай мераю.
Але ўсё ж — пакуль прыйдзе той час, —
Калі ёсьць на зямлі гэтай вера,
Калі варта жыць — то для вас.
Уладзімер Караткевіч. Баляда плахі. 1969 год.
Кожны дзень, выпускаючы дых,
Паміраюць хлапчынкі расьпятыя,
І збавіцель ня помніць пра іх.
Ў зыркіх ранах, крывавыя, голыя,
Што ні дзень павісаюць яны
На крыжах з бамбуку, магноліі
І суровай паўночнай сасны.
Не пасьпеўшы зрабіцца мужчынамі,
Сустракаюць са зброяй бяду.
Галаву не на грудзі дзяўчынам,
А на сьлізкую плаху кладуць.
Плацяць катаргай і эшафотамі
За братоў сваіх душу жывую,
Хочуць дыхаць — задушаць гаротаю,
Хочуць думаць — сьсякуць галаву.
У чырвонай ад сонца Касьціліі,
Ў парнай сэльве і ў зорных ільдах
Кожны дзень яны бураць Бастылію:
Чалавечы свой, просты жах.
Але йдуць і за век свой ратуюць,
За дзіцячы сьлед на траве,
За высокую годнасьць расьпятую,
За найменьне тваё, Чалавек.
Дзе плаціць яшчэ столькі даводзіцца
За свабоды ўласнай лядо?
О зямля, сьвятая калодніца,
Гора, мужнасьці, сьмерці юдоль!
У былым іх — трушчобы няветлыя,
У сучасным — глухая турма,
І няма для іх раю сьветлага,
І суду іхнім катам — няма.
Толькі час вам уздасьць поўнай мераю.
Але ўсё ж — пакуль прыйдзе той час, —
Калі ёсьць на зямлі гэтай вера,
Калі варта жыць — то для вас.
Уладзімер Караткевіч. Баляда плахі. 1969 год.
З Уладзімерам Караткевічам Алесь асабіста знаёмы ня быў, але менавіта творы Караткевіча зрабілі зь Бяляцкага сьвядомага беларуса.
«Караткевіч аказаў на мяне вялізны, вызначальны ўплыў у пляне кшталтаваньня нацыянальнай сьвядомасьці і нацыянальнай годнасьці. Упершыню я прачытаў ягонае „Дзікае паляваньне караля Стаха“, а затым і „Каласы пад сярпом тваім“, і „Хрыстос прызямліўся ў Гародні“, як вучыўся яшчэ ў школе ў 9-м і 10-м. Я даваў яго чытаць іншым сваім сябрам і сяброўкам, і ад яго ідзе пачатак мяне як беларуса, яшчэ расейскамоўнага, са шматлікімі савецкімі забабонамі і малымі беларускімі ведамі, але пасьля прачытаньня Караткевіча ў мяне канчаткова і назаўсёды зьнікла пытаньне „Хто я?“ і зьнік комплекс непаўнавартасьці, што мы „западлы народ“… Як празаік Караткевіч — вяршыня непераўзыдзеная, наш беларускі геній».
Вязень сумленьня
Аляксандар Лукашэнка і дзяржаўныя СМІ Беларусі імкнуліся пераканаць у адсутнасьці палітычных матываў перасьледу Бяляцкага. Беларускі кіраўнік некалькі разоў казаў, што, маўляў, у Амэрыцы за няплату падаткаў даюць нашмат большыя тэрміны, чым Бяляцкаму.
Але ў Эўразьвязе і ЗША, у міжнародных арганізацыях успрынялі гэтую справу менавіта як палітычную, а не эканамічную.
Рэакцыя міжнароднай супольнасьці на арышт і вырак праваабаронцу была рэзка нэгатыўная, гучная і рашучая. 11 жніўня 2011 году праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Бяляцкага вязьнем сумленьня.
Акцыі ў яго абарону прайшлі каля дыпляматычных місіяў Беларусі ў Варшаве, Вільні, Ерэване, Кіеве, Маскве, Парыжы, Стакгольме…
З патрабаваньнем вызваліць Бяляцкага выступілі Злучаныя Штаты Амэрыкі, Эўрапейскі Зьвяз, АБСЭ, Рада Эўропы, урады Нямеччыны, Чэхіі, Францыі, Польшчы, Літвы… За яго заступіліся вядомыя грамадзкія дзеячы шмат якіх краін сьвету, у тым ліку ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса і Шырын Эбадзі з Ірану, старшыня Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева, прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн, прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвіла… У падтрымку Алеся выступілі сябры Рады пры прэзыдэнце Расеі ў справе разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці і правоў чалавека.
Супольны пратэст з прычыны арышту Бяляцкага заявілі 64 праваабарончыя арганізацыі — сябры і партнэры Сеткі Дамоў правоў чалавека:
«Мы, ніжэйпадпісаныя 64 праваабарончыя арганізацыі, сябры і партнэры Сеткі Дамоў правоў чалавека, рашуча асуджаем вырак суду, згодна зь якім Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна зьняць усе абвінавачаньні супраць Алеся Бяляцкага і спыніць яго крымінальны перасьлед».
Дакумэнт, адрасаваны Аляксандру Лукашэнку, генэральнаму пракурору Беларусі Аляксандру Канюку і першаму намесьніку міністра юстыцыі Аляксандру Білейчыку, падпісалі:
- Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнаньні ў Вільні, Літва
-
Дом правоў чалавека ў Баку (ад імя наступных НДА):
- Інстытут свабоды і бясьпекі рэпарцёраў
- Таварыства юрыдычнай адукацыі
- Таварыства гуманітарных дасьледаваньняў
-
Дом правоў чалавека ў Осла (ад імя наступных НДА):
- Міжнародная арганізацыя барацьбы з голадам Food First
- Інфармацыя аб ахове здароўя і правах чалавека
- Фонд Дамоў правоў чалавека
- Нарвэскі камітэт Бірмы
- Нарвэскі Хэльсынскі камітэт
- Голас Тыбэту
- Фонд правоў чалавека Рафта (Нарвэгія)
-
Хэльсынскі фонд правоў чалавека (Польшча) (ад імя наступных НДА):
- Група Гарызонт
- Хэльсынскі камітэт
- Асацыяцыя маладых журналістаў «Поліс»
- Хэльсынскі фонд правоў чалавека
-
Дом правоў чалавека ў Сараеве (ад імя наступных НДА):
- Асацыяцыя жанчын-грамадзянак «Рэнэсанс»
- Фонд CURE
- Хэльсынскі камітэт правоў чалавека ў Босьніі і Герцагавіне
- Рэгіянальны каардынатар моладзевых груп
- Сэрбская грамадзянская рада — Рух за раўнапраўе — Рада Сараева
- Цэнтар «Жанчына і грамадзтва»
-
Дом правоў чалавека ў Тбілісі (ад імя наступных НДА):
- Грузінскі цэнтар псыхасацыяльнай і мэдычнай рэабілітацыі ахвяр катаваньняў
- Цэнтар правоў чалавека
-
Расейскі дасьледчы цэнтар правоў чалавека (ад імя наступных НДА):
- Група «Праваабарончая сетка»
- Незалежная псыхіятрычная асацыяцыя Расеі
- Маскоўскі цэнтар за турэмную рэформу
- Маскоўская Хэльсынская група
- Фонд правоў маці
- Міжнародная арганізацыя супраць гвалту
- Правы дзіцяці
- Права на жыцьцё і грамадзянскую годнасьць
- Фонд сацыяльнага партнэрства
- Саюз камітэтаў салдацкіх маці Расеі
-
Дом правоў чалавека ў Заграбе (ад імя наступных НДА):
- Асацыяцыя садзеяньня ў забесьпячэньні роўных магчымасьцяў для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі
- B.a. B.e.
- Цэнтар вывучэньня праблем міру
- Дакумэнта-Цэнтар «Зварот да мінулага»
- Грамадзянскі камітэт правоў чалавека
- Svitanje — Асацыяцыя аховы і ўмацаваньня псыхічнага здароўя
- Украінскі Хэльсынскі саюз правоў чалавека
- Індэкс цэнзуры (Вялікабрытанія)
- Артыкул 19 (Вялікабрытанія)
- Цэнтар прававой трансфармацыі (Беларусь)
- НДА M’ART (Украіна)
- Цэнтар прававых і палітычных дасьледаваньняў «СІМ» (Украіна)
- Івана-Франкоўская праваабарончая група (Украіна)
- Дзіцячая экалягічная грамадзкая арганізацыя «Флора» (Украіна)
- Грамадзкая арганізацыя «Тэрыторыя посьпеху» (Украіна)
- Крымскі Праваабарончы цэнтар «Action» (Украіна)
- Інфармацыйны цэнтар правоў чалавека (Кіеў, Украіна)
- Цэнтар правоў чалавека «Поступ» (Луганск, Украіна)
- Таварыства правоў чалавека ў Крывым Розе (Украіна)
- НДА ўкраінскай моладзі «Фонд Рэгіянальных Ініцыятываў»
- Фонд разьвіцьця прававых тэхналёгіяў (Украіна)
- Херсонскі абласны фонд міласэрнасьці і здароўя (Украіна)
- Інстытут дэмакратыі Піліпа Орліка (Украіна)
- Östgruppen — Швэдзкая ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека
- Абаронцы грамадзянскіх правоў (Швэцыя)
- Дацкі інстытут правоў чалавека (Данія)
- «Чалавек у нядолі» (Чэская Рэспубліка)
- Міжнароднае партнэрства ў правах чалавека (Бэльгія)
- СІВІКУС: Сусьветны альянс за грамадзянскі ўдзел (ПАР)
У сьвеце прымаліся шматлікія заявы, рэзалюцыі, звароты з прычыны арышту і суду над Алесем.
«Алесь Бяляцкі быў схоплены на хвалі жорсткага перасьледу абаронцаў правоў чалавека і актывістаў у Беларусі. Улады Беларусі маюць права караць ухіленьні ад выплаты падаткаў як злачынства, але гэтыя абвінавачаньні — відавочна палітычна матываваныя і былі выстаўленыя проста дзеля таго, каб спыніць яго праваабарончую дзейнасьць. Адмаўляючы ў рэгістрацыі недзяржаўным арганізацыям і гэтым самым не дазваляючы ім дзейнічаць адкрыта, урад Беларусі прымушае такіх актывістаў, як Алесь Бяляцкі, выкарыстоўваць для фінансаваньня сваёй працы банкаўскія рахункі ў суседніх краінах. Ён павінен быць вызвалены неадкладна і безумоўна», — гэтак заявіў Джон Дальхёйсэн, намесьнік дырэктара Amnesty International у справах Эўропы і Сярэдняй Азіі.
Віцэ-прэзыдэнт Бундэстагу Нямеччыны Катрын Гёрынг-Экарт абвясьціла, што ўзяла апеку над Алесем Бяляцкім, заявіўшы пры гэтым: «Я лічу Алеся Бяляцкага вязьнем сумленьня прэзыдэнта Лукашэнкі і заклікаю да яго неадкладнага і безумоўнага вызваленьня і гарантыі абароны яго жыцьця і фізычнага стану».
МЗС Беларусі гэтую сусьветную хвалю палітычнай, грамадзянскай і чалавечай салідарнасьці зь Бяляцкім назваў «прыкладам выкарыстаньня падвойных стандартаў», заявіўшы, што Алеся нібыта перасьледуюць не за праваабарончую дзейнасьць, а за няплату падаткаў, за што караюць і на Захадзе, і што кампанія салідарнасьці — гэта «ціск на судовыя органы Беларусі».
Ня менш важная прычына гэтай салідарнасьці — асоба самога Бяляцкага, які стаў аўтарытэтным міжнародным дзеячом. Ён намесьнік старшыні Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, выконваў важныя місіі гэтай арганізацыі ў Тунісе і Кіргізстане, удзельнічаў у назіраньні за выбарамі ў Азэрбайджане і Ўкраіне, мае партнэрскія адносіны з многімі замежнымі праваабаронцамі і палітыкамі.