Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
Алесь Бяляцкі стаў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча ў 1989 годзе. На хвалі перабудовы на заводах і ва ўстановах працоўныя калектывы сталі самі выбіраць дырэктараў. У конкурсе ў музэі ўдзельнічалі чатыры чалавекі. Нечакана для Мінкульту дырэктарам абралі Бяляцкага, 28-гадовага малодшага навуковага супрацоўніка. Празь месяц ваганьняў пасьля гэтых выбараў міністар культуры Беларусі Яўген Вайтовіч махнуў рукой — хай так і будзе! Алесь адпрацаваў дырэктарам музэю Багдановіча дзесяць гадоў — да 1998-га.
Пад яго кіраўніцтвам была адкрытая экспазыцыя самога музэю і трох яго філіялаў — гэта «Беларуская хатка», фальварак «Ракуцёўшчына» і экспазыцыя, прысьвечаная Багдановічу, у расейскім горадзе Яраслаўлі, дзе паэт жыў.
Экспазыцыя галоўнага музэю была адкрытая для наведнікаў 8 сьнежня 1991 году — да стагодзьдзя з дня нараджэньня паэта. Бел-чырвона-белы сьцяг у музэі вісеў яшчэ да таго, як яго дазволілі ўлады, і пасьля таго, як яго забаранілі.
Музэй праводзіў навуковую працу, выдаваў кнігі, у ім праходзілі літаратурныя імпрэзы і сьвяты.
Калі Алесь стаў дырэктарам, музэй толькі ствараўся, былі патрэбныя новыя супрацоўнікі. У 1990 годзе на працу ў музэй прыйшлі Алена Кісялевіч (пазьней Лапцёнак) і Паліна Качаткова (пазьней Сьцепаненка), якая пазнаёмілася зь Бяляцкім яшчэ ў 1983 годзе ў Гомелі. Сьледам за Палінай у музэй прыйшлі яе сяброўка-аднакурсьніца Тацяна Равяка.
Паліна распавяла мне:
«Алесь вучыўся ў Гомельскім унівэрсытэце ў маіх бацькоў, якія там былі выкладчыкамі гісторыі. Аднойчы, калі я была яшчэ цяжкім падлеткам, маці мне неяк сказала: паводзь сябе прыстойна, не грубі, бо да нас зойдзе студэнт, які будзе гаварыць па-беларуску. Ён сапраўды прыйшоў, калі я была дома, і я яго сустрэла. Я напрасілася папрысутнічаць пры размове дарослых. Ён быў вельмі прыгожы, падобны да польскага актора Даніэля Альбрыхскага. І я з ходу закахалася ў беларускую мову і Бяляцкага. Пазьней ён парэкамэндаваў мне паступаць на філфак БДУ ў Менск, казаў, што мы там сустрэнемся».
У 1985 годзе Паліна паступіла на беларускую філялёгію ў БДУ. Студэнткай яна дапамагала Алесю раздаваць улёткі БНФ, клеіць на слупах абвесткі пра адзначэньне Дзядоў у 1988 годзе, працавала ў музэі і ў «Вясьне». Дзявочае захапленьне Паліны Алесем перарасло ў любоў да беларушчыны. Алесь і Паліна сталіся сябрамі на ўсё жыцьцё.
Усяго ў музэі працавала 10 навуковых супрацоўнікаў і 10 тэхнічных. Былыя супрацоўнікі музэю згадваюць Алеся як дэмакратычнага кіраўніка, які прыслухоўваўся да думак супрацоўнікаў, не накідаў свайго меркаваньня, умеў наладзіць паважлівыя і сяброўскія дачыненьні ў калектыве. Супольныя рашэньні і агульная адказнасьць за іх выкананьне сталіся падставай для посьпеху. Для калектыву Алесь арганізоўваў пад Новы год падарункі, завозіў харчовыя наборы супрацоўнікам у самыя галодныя гады, згадвае Паліна Сьцепаненка:
«У нас ніхто не хадзіў галодны. А калі ў каго не было лекаў, Алесь даваў нам бальзам Бітнэра».
Калектыў музэю сталеў у цікавы для Беларусі час, быў у віры падзей першых гадоў нацыянальнага адраджэньня, станаўленьня незалежнай дзяржавы. Алесь і ягоныя супрацоўнікі і самі былі ініцыятарамі шмат якіх праектаў.
«Тое музэйнае жыцьцё адпавядала настроям эпохі, калі ўсе былі маладыя і была маладая незалежнасьць Беларусі, калі ўсе імкнуліся да творчай працы. Да таго ж музэй рабіў столькі цікавага і незвычайнага, у тым ліку міжнародныя навуковыя канфэрэнцыі і выданьне зборнікаў, адкрыцьцё новых экспазыцыяў. Была нейкая сьмеласьць, як у Алеся, так і ва ўсяго калектыву, жыць адкрытым культурным жыцьцём, не баяцца выказваць свае погляды», — распавяла мне іншая былая супрацоўніца музэю Тацяна Равяка.
Паліна Сьцепаненка ўспамінае, што калі стваралі філію музэю Багдановіча ў Ракуцёўшчыне, Алесь прапанаваў супрацоўнікам пасадзіць там лес:
«Паводле апісаньняў, калі ў гэтым фальварку ў 1911 годзе жыў Максім Багдановіч, там былі густыя лясы, але іх зьнішчылі ў часе Другой сусьветнай вайны, і ў 1970-я гады на месца лесу звозілі плястмасу і нейкія прамысловыя адкіды. Бяляцкі нас два разы вывозіў туды, і мы садзілі лес. Ехаў воз з канём, на возе былі сосны, елкі, ядловец, і мы за гэтым канём з рыдлёўкамі ішлі і садзілі гэты лес. Хацелі вярнуць краявід».
У музэі было цікава ня толькі супрацоўнікам і наведнікам. Музэй Багдановіча ў часы дырэктарства Бяляцкага быў цэнтрам беларускага жыцьця. Алесь Бяляцкі згадваў:
У сярэдзіне 90-х з абраньнем на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі пачыналася новая эпоха, на якую не маглі не адрэагаваць Алесь Бяляцкі і ягоныя паплечнікі. У 1996 годзе ў музэі Багдановіча зьбіралі перадачы першым беларускім палітвязьням, каб завезьці ў адміністрацыйную турму на вуліцы Акрэсьціна. Куплялі прадукты ў суседняй краме, наразалі і раскладалі ў пакеты зь лягатыпам музэю.
У 1998 годзе Бяляцкага выклікалі ў Міністэрства культуры.
Увосень 2011 году, калі Бяляцкі ўжо сядзеў у турме, да 120-х угодкаў з дня нараджэньня Максіма Багдановіча выйшла энцыкляпэдыя, прысьвечаная паэту, у якой быў ацэнены і ўнёсак Алеся ў фармаваньне экспазыцыі музэю і ягоных філіяў. Укладальнік энцыкляпэдыі Мікалай Трус, які ў 1998 годзе замяніў Алеся на пасадзе дырэктара музэю, напісаў пра Бяляцкага:
Пад яго кіраўніцтвам была адкрытая экспазыцыя самога музэю і трох яго філіялаў — гэта «Беларуская хатка», фальварак «Ракуцёўшчына» і экспазыцыя, прысьвечаная Багдановічу, у расейскім горадзе Яраслаўлі, дзе паэт жыў.
Экспазыцыя галоўнага музэю была адкрытая для наведнікаў 8 сьнежня 1991 году — да стагодзьдзя з дня нараджэньня паэта. Бел-чырвона-белы сьцяг у музэі вісеў яшчэ да таго, як яго дазволілі ўлады, і пасьля таго, як яго забаранілі.
Музэй праводзіў навуковую працу, выдаваў кнігі, у ім праходзілі літаратурныя імпрэзы і сьвяты.
Калі Алесь стаў дырэктарам, музэй толькі ствараўся, былі патрэбныя новыя супрацоўнікі. У 1990 годзе на працу ў музэй прыйшлі Алена Кісялевіч (пазьней Лапцёнак) і Паліна Качаткова (пазьней Сьцепаненка), якая пазнаёмілася зь Бяляцкім яшчэ ў 1983 годзе ў Гомелі. Сьледам за Палінай у музэй прыйшлі яе сяброўка-аднакурсьніца Тацяна Равяка.
Паліна распавяла мне:
У 1985 годзе Паліна паступіла на беларускую філялёгію ў БДУ. Студэнткай яна дапамагала Алесю раздаваць улёткі БНФ, клеіць на слупах абвесткі пра адзначэньне Дзядоў у 1988 годзе, працавала ў музэі і ў «Вясьне». Дзявочае захапленьне Паліны Алесем перарасло ў любоў да беларушчыны. Алесь і Паліна сталіся сябрамі на ўсё жыцьцё.
Усяго ў музэі працавала 10 навуковых супрацоўнікаў і 10 тэхнічных. Былыя супрацоўнікі музэю згадваюць Алеся як дэмакратычнага кіраўніка, які прыслухоўваўся да думак супрацоўнікаў, не накідаў свайго меркаваньня, умеў наладзіць паважлівыя і сяброўскія дачыненьні ў калектыве. Супольныя рашэньні і агульная адказнасьць за іх выкананьне сталіся падставай для посьпеху. Для калектыву Алесь арганізоўваў пад Новы год падарункі, завозіў харчовыя наборы супрацоўнікам у самыя галодныя гады, згадвае Паліна Сьцепаненка:
«У нас ніхто не хадзіў галодны. А калі ў каго не было лекаў, Алесь даваў нам бальзам Бітнэра».
Калектыў музэю сталеў у цікавы для Беларусі час, быў у віры падзей першых гадоў нацыянальнага адраджэньня, станаўленьня незалежнай дзяржавы. Алесь і ягоныя супрацоўнікі і самі былі ініцыятарамі шмат якіх праектаў.
«Тое музэйнае жыцьцё адпавядала настроям эпохі, калі ўсе былі маладыя і была маладая незалежнасьць Беларусі, калі ўсе імкнуліся да творчай працы. Да таго ж музэй рабіў столькі цікавага і незвычайнага, у тым ліку міжнародныя навуковыя канфэрэнцыі і выданьне зборнікаў, адкрыцьцё новых экспазыцыяў. Была нейкая сьмеласьць, як у Алеся, так і ва ўсяго калектыву, жыць адкрытым культурным жыцьцём, не баяцца выказваць свае погляды», — распавяла мне іншая былая супрацоўніца музэю Тацяна Равяка.
Паліна Сьцепаненка ўспамінае, што калі стваралі філію музэю Багдановіча ў Ракуцёўшчыне, Алесь прапанаваў супрацоўнікам пасадзіць там лес:
«Паводле апісаньняў, калі ў гэтым фальварку ў 1911 годзе жыў Максім Багдановіч, там былі густыя лясы, але іх зьнішчылі ў часе Другой сусьветнай вайны, і ў 1970-я гады на месца лесу звозілі плястмасу і нейкія прамысловыя адкіды. Бяляцкі нас два разы вывозіў туды, і мы садзілі лес. Ехаў воз з канём, на возе былі сосны, елкі, ядловец, і мы за гэтым канём з рыдлёўкамі ішлі і садзілі гэты лес. Хацелі вярнуць краявід».
У музэі было цікава ня толькі супрацоўнікам і наведнікам. Музэй Багдановіча ў часы дырэктарства Бяляцкага быў цэнтрам беларускага жыцьця. Алесь Бяляцкі згадваў:
* Тамковіч Аляксандар. Лёсы. Санкт-Пецярбург: Невский Простор, 2010. С. 215.
«Я разглядаў музэй як нацыянальную пляцоўку, а ня сховішча мёртвых рэчаў, таму там больш за год месьцілася дубаўцоўская „Наша Ніва“, тулілася нейкі час герменчукоўская „Свабода“, праводзіліся сходы Ўправы і Сойму БНФ, адбывалася сьвяткаваньне ўніяцкіх Калядаў, зьбіралася Беларуская каталіцкая грамада, былі зарэгістраваныя дзясяткі няўрадавых арганізацый. Адным словам, музэй быў напоўнены сучасным беларускім жыцьцём»*.У сярэдзіне 90-х з абраньнем на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі пачыналася новая эпоха, на якую не маглі не адрэагаваць Алесь Бяляцкі і ягоныя паплечнікі. У 1996 годзе ў музэі Багдановіча зьбіралі перадачы першым беларускім палітвязьням, каб завезьці ў адміністрацыйную турму на вуліцы Акрэсьціна. Куплялі прадукты ў суседняй краме, наразалі і раскладалі ў пакеты зь лягатыпам музэю.
У 1998 годзе Бяляцкага выклікалі ў Міністэрства культуры.
* Вячаслаў Ракіцкі. Сто адрасоў свабоды 1980–2010. Радыё Свабода, 2011. С. 72.
«Пытаньне ў міністэрстве было пастаўленае рубам: ці, як яны тады казалі, мы займаемся палітыкай, ці культурай? Я напісаў заяву па ўласным жаданьні й сышоў з музэю»*, — згадваў той момант Бяляцкі.Увосень 2011 году, калі Бяляцкі ўжо сядзеў у турме, да 120-х угодкаў з дня нараджэньня Максіма Багдановіча выйшла энцыкляпэдыя, прысьвечаная паэту, у якой быў ацэнены і ўнёсак Алеся ў фармаваньне экспазыцыі музэю і ягоных філіяў. Укладальнік энцыкляпэдыі Мікалай Трус, які ў 1998 годзе замяніў Алеся на пасадзе дырэктара музэю, напісаў пра Бяляцкага:
* Максім Багдановіч. Энцыкляпэдыя. Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2011. С. 117.
«БЯЛЯЦКІ Алесь (Аляксандар Віктаравіч; н. 1962), беларускі літаратуразнавец, грамадзкі і культурны дзеяч. У 1989–98 дырэктар Літ. музэю М.Багдановіча. Пачатак працы А.Бяляцкага ў музэі супаў з інтэнсіўнай падрыхтоўкай экспазыцыі „Беларускай хаткі“ і цэнтральнага будынка Літаратурнага музэю М.Багдановіча. Прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысьвечаных 100-годзьдзю з дня нараджэньня Багдановіча, якія праводзіліся ў Беларусі, а таксама ва Ўкраіне і ў Расеі. Пад яго кіраўніцтвам у першай палове 1990-х гадоў праводзілася будаўніцтва і адбылося адкрыцьцё філіялу музэю ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёну Менскай вобласьці і музэю М.Багдановіча ў Яраслаўлі. Ініцыятар выданьня архіўных зборнікаў, прысьвечаных публікацыі матэрыялаў пра жыцьцё Багдановіча, яго родных і знаёмых, выданьня ўспамінаў бацькі паэта А.Я.Багдановіча. Дасьледуе публіцыстычныя матывы ў паэзіі Багдановіча, аўтар артыкулаў пра жыцьцё і творчасьць Багдановіча. У музэі за час яго кіраўніцтва праводзіліся навуковыя канфэрэнцыі, сьвяты паэзіі і песьні ў Ракуцёўшчыне»*.