Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
Па дапамогу да «Вясны» і асабіста Алеся Бяляцкага ішлі ў розных жыцьцёвых сытуацыях.
Былога палітвязьня Ўладзімера Кобеца вызвалілі са сьледчага ізалятара пасьля таго, як прымусілі падпісаць дамову пра супрацоўніцтва з КДБ. Ён згадваў у размове са мной, што выйшаў з «Амэрыканкі» псыхалягічна зламаным, у вельмі цяжкіх думках, якія расколвалі душу.
Першым чынам Кобец пайшоў да кіраўнікоў «Вясны», распавёў пра ўсё, прызнаўся. Пазьней у яго было яшчэ некалькі сустрэч, у часе якіх разам шукалі выйсьце. Бяляцкі і Стэфановіч падтрымалі яго, паставіліся да сытуацыі з разуменьнем, дапамаглі маральна і парадай: Уладзімеру трэба зьехаць за мяжу і заявіць пра разрыў дамовы з КДБ. Так Кобец і зрабіў. Зьехаўшы ў Літву, ён выступіў з заявай пра разрыў той дамовы з КДБ і пра гвалт, якім яна была дасягнутая.
З 2006 году «Вясна» працуе са студэнтамі ў рамках Беларускай праваабарончай школы, чатыры разы на год у Вільні ў Беларускім Доме правоў чалавека праходзяць 10-дзённыя курсы. Алесь Бяляцкі выкладае ў гэтай школе курсы «Дзеяньні ў абарону правоў чалавека» і «Абаронцы правоў: праваабарончая дзейнасьць на нацыянальным і міжнародным узроўнях». У 2011 годзе пасьля разгону Плошчы і кампаніі дыскрэдытацыі праваабаронцаў конкурс на гэтыя курсы сярод беларускіх студэнтаў склаў 8 чалавек на месца.
«Гэта быў рэкорд за ўвесь час існаваньня гэтых курсаў — на 100 месцаў было пададзена 800 заявак, у тым ліку ад студэнтаў БДУ і Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце… Так што можна зрабіць выснову: патрэба ў ведах аб правах чалавека ў беларускім грамадзтве вялікая», — лічыць Тацяна Равяка.
Назіральнікі ад «Вясны» былі на ўсіх працэсах за Плошчу, выступалі ў якасьці сьведак, давалі камэнтары журналістам. Ці спадзяваліся яны нейкім чынам паўплываць на прысуды? А калі не, дык дзеля чаго і каго сьведчылі, даводзілі, аспрэчвалі?
29 красавіка на працэсе над Андрэем Саньнікавым, Ільлём Васілевічам, Алегам Гнедчыкам, Фёдарам Мірзаянавым і Ўладзімерам Яроменкам, абвінавачанымі ў арганізацыі (Саньнікаў) і ўдзеле ў масавых беспарадках Алесь Бяляцкі як сьведка заявіў суду, што ніякіх масавых беспарадкаў з боку дэманстрантаў на плошчы Незалежнасьці ня бачыў і што акцыя 19 сьнежня была мірная. Разам з Алесем у той дзень на працэсе сьведчылі журналіст Алег Грузьдзіловіч і праваабаронца Ўладзімер Лабковіч.
Пасьля выступу Бяляцкі гэтак сказаў мне ў інтэрвію пра мэту свайго ўдзелу ў працэсе:
«Важна, што мы выступілі і пазначылі нейкія пазыцыі адносна таго, што адбывалася, адносна ў першую чаргу кваліфікацыі гэтай крымінальнай справы, кваліфікацыі, зь якой мы катэгарычна ня згодныя. Асноўны зьмест нашага выступу быў накіраваны супраць таго, што гэта былі масавыя беспарадкі. Ня ведаю, наколькі судзьдзя гэта ўлічыць — хутчэй за ўсё ня ўлічыць, бо я пэсымістычна стаўлюся да ролі судзьдзі ў гэтым працэсе. Гэта адназначна палітычны працэс, і прысуд у адносінах да Андрэя Саньнікава і іншых абвінавачаных, я думаю, выносіцца непасрэдна самім Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта палітычная помста за прынцыповую і выразную пазыцыю Саньнікава на працягу ўсіх апошніх гадоў і асабліва цягам гэтай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Таму нашыя паказаньні больш важныя для фармаваньня грамадзкай думкі пра тое, што адбываецца тут, у судзе. На жаль, нашая роля як праваабаронцаў моцна абмежаваная і больш грамадзкая, чым такая, якая магла б паўплываць на вынік гэтага працэсу».
Як бачым, фармаваньне грамадзкае думкі тычылася ня толькі і ня столькі кваліфікацыі таго, што адбылося на Плошчы, колькі характарыстыкі самога суду, які сваёй поўнай залежнасьцю ад рашэньняў «зьверху» нагадаў такія ж залежныя суды савецкага часу.
Разам зь Бяляцкім у той дзень на працэсе пабываў былы савецкі дысыдэнт і палітвязень Сяргей Ханжанкоў. У 1963 годзе яго засудзілі на 10 гадоў зьняволеньня ў мардоўскіх лягерах за падрыхтоўку спробы ўзарваць менскую вежу-радыёглушылку. Ханжанкоў пазьней прыходзіў і на працэс Алеся Бяляцкага. У перапынку суду над Саньнікавым спадар Ханжанкоў сказаў мне:
«Вядома, гэта нагадвае мне мой працэс, нагадвае перш за ўсё поўнай адсутнасьцю судовай сыстэмы, таму што ніякай спаборнасьці бакоў няма і блізка. Як тады, так і цяпер. Тады гэта шчырэй было. А цяпер яны робяць выгляд, што яны нешта выслухоўваюць, але рашэньне будзе выносіцца не на гэтым судзе».
Аднак ёсьць у параўнаньні сучасных палітычных судоў з савецкімі і тое адрозьненьне, якое пакідае надзею, мяркуе Сяргей Ханжанкоў:
«І ўсё ж у савецкі час палітычныя працэсы былі больш суровымі, імі кіравалі судзьдзі і пракуроры-сталіністы, перакананыя, што за імі праўда. У судзе не дапускаліся нават усьмешкі, ня тое што выгукі падтрымкі на адрас палітвязьняў. Сучасных беларускіх дысыдэнтаў судзяць цынікі. І ў гэтым, дарэчы, наша надзея. Бо тады была непрабіўная сьцяна. А цяпер гэта рухне, як картачны домік. Варта толькі адну карту гэтую выцягнуць — і ўсё».
…У канцы 90-х Алесь Бяляцкі выступаў у якасьці грамадзкага абаронцы на палітычна матываваных крымінальных працэсах супраць віцебскага актывіста БНФ Уладзімера Плешчанкі і гомельскага праваабаронцы Яўгена Мурашкі. У такой жа якасьці Алесь удзельнічаў у грамадзянскіх і адміністрацыйных справах, пакуль законы ў Беларусі не былі зьмененыя. Цяпер грамадзкіх абаронцаў у суды не дапускаюць.
Апрача таго, Алесь Бяляцкі хадзіў назіральнікам на шмат якія палітычныя працэсы, пісаў заключэньні аб іх характары, выступаў з нагоды гэтых судоў з заявамі і камэнтарамі. Валянцін Стэфановіч кажа, што хтосьці зь вясноўцаў абавязкова быў на ўсіх палітычна матываваных судах. Яны ня толькі ацэньвалі доказы і працэдуры, пісалі справаздачы, але і выказвалі рэакцыю на гэтыя справы як праваабаронцы, прыцягвалі да іх увагу грамадзтва.
Былога палітвязьня Ўладзімера Кобеца вызвалілі са сьледчага ізалятара пасьля таго, як прымусілі падпісаць дамову пра супрацоўніцтва з КДБ. Ён згадваў у размове са мной, што выйшаў з «Амэрыканкі» псыхалягічна зламаным, у вельмі цяжкіх думках, якія расколвалі душу.
З 2006 году «Вясна» працуе са студэнтамі ў рамках Беларускай праваабарончай школы, чатыры разы на год у Вільні ў Беларускім Доме правоў чалавека праходзяць 10-дзённыя курсы. Алесь Бяляцкі выкладае ў гэтай школе курсы «Дзеяньні ў абарону правоў чалавека» і «Абаронцы правоў: праваабарончая дзейнасьць на нацыянальным і міжнародным узроўнях». У 2011 годзе пасьля разгону Плошчы і кампаніі дыскрэдытацыі праваабаронцаў конкурс на гэтыя курсы сярод беларускіх студэнтаў склаў 8 чалавек на месца.
«Гэта быў рэкорд за ўвесь час існаваньня гэтых курсаў — на 100 месцаў было пададзена 800 заявак, у тым ліку ад студэнтаў БДУ і Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце… Так што можна зрабіць выснову: патрэба ў ведах аб правах чалавека ў беларускім грамадзтве вялікая», — лічыць Тацяна Равяка.
Бяляцкі-сьведка
Назіральнікі ад «Вясны» былі на ўсіх працэсах за Плошчу, выступалі ў якасьці сьведак, давалі камэнтары журналістам. Ці спадзяваліся яны нейкім чынам паўплываць на прысуды? А калі не, дык дзеля чаго і каго сьведчылі, даводзілі, аспрэчвалі?
Пасьля выступу Бяляцкі гэтак сказаў мне ў інтэрвію пра мэту свайго ўдзелу ў працэсе:
Your browser doesn’t support HTML5
«Важна, што мы выступілі і пазначылі нейкія пазыцыі адносна таго, што адбывалася, адносна ў першую чаргу кваліфікацыі гэтай крымінальнай справы, кваліфікацыі, зь якой мы катэгарычна ня згодныя. Асноўны зьмест нашага выступу быў накіраваны супраць таго, што гэта былі масавыя беспарадкі. Ня ведаю, наколькі судзьдзя гэта ўлічыць — хутчэй за ўсё ня ўлічыць, бо я пэсымістычна стаўлюся да ролі судзьдзі ў гэтым працэсе. Гэта адназначна палітычны працэс, і прысуд у адносінах да Андрэя Саньнікава і іншых абвінавачаных, я думаю, выносіцца непасрэдна самім Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта палітычная помста за прынцыповую і выразную пазыцыю Саньнікава на працягу ўсіх апошніх гадоў і асабліва цягам гэтай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Таму нашыя паказаньні больш важныя для фармаваньня грамадзкай думкі пра тое, што адбываецца тут, у судзе. На жаль, нашая роля як праваабаронцаў моцна абмежаваная і больш грамадзкая, чым такая, якая магла б паўплываць на вынік гэтага працэсу».
Як бачым, фармаваньне грамадзкае думкі тычылася ня толькі і ня столькі кваліфікацыі таго, што адбылося на Плошчы, колькі характарыстыкі самога суду, які сваёй поўнай залежнасьцю ад рашэньняў «зьверху» нагадаў такія ж залежныя суды савецкага часу.
«Вядома, гэта нагадвае мне мой працэс, нагадвае перш за ўсё поўнай адсутнасьцю судовай сыстэмы, таму што ніякай спаборнасьці бакоў няма і блізка. Як тады, так і цяпер. Тады гэта шчырэй было. А цяпер яны робяць выгляд, што яны нешта выслухоўваюць, але рашэньне будзе выносіцца не на гэтым судзе».
Аднак ёсьць у параўнаньні сучасных палітычных судоў з савецкімі і тое адрозьненьне, якое пакідае надзею, мяркуе Сяргей Ханжанкоў:
Сучасных беларускіх дысыдэнтаў судзяць цынікі. І ў гэтым, дарэчы, наша надзея