Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
Справу Бяляцкага пасьля папярэдняга сьледзтва (яго выканаў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Менску і Менскай вобласьці) перадалі ў суд Першамайскага раёну Менску — па месцы прапіскі Алеся. Але паколькі ў будынку гэтага суду на вуліцы Талбухіна, 9 няма прасторных заляў, працэс вырашылі правесьці ў залі суду Маскоўскага раёну.
Суд Першамайскага раёну Менску даволі рэдка выкарыстоўвалі для палітычна матываваных працэсаў. Магчыма, якраз таму, што ён разьмешчаны ў старым будынку, залі яго малыя і не прыстасаваныя для надзвычайных захадаў бясьпекі, якія прымаюцца ўладамі на працэсах супраць сваіх апанэнтаў. За часы прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі ў Менску пабудавалі некалькі «палацаў правасудзьдзя», шматпавярховых будынкаў раённых судоў зь вялікім штатам ахоўнікаў і сакратароў. У такіх і судзяць апазыцыю.
У 2011 годзе ў часе канвэеру судоў над арыштаванымі за Плошчу ў судзе Першамайскага раёну быў толькі адзін палітычна матываваны крымінальны працэс — тут асудзілі Зьмітра Бандарэнку, актывіста выбарчага штабу Андрэя Саньнікава. Раней за абразу Лукашэнкі ў гэтым судзе былі асуджаныя на «хімію» (прымусовую працу) актывіст БНФ Віктар Івашкевіч, сябра Маладога Фронту Артур Фінькевіч, палітык і прадпрымальнік Андрэй Клімаў.
Старшыня Першамайскага суду Тамара Высоцкая даручыла справу Бяляцкага судзьдзю Сяргею Бандарэнку. Апошні вызначыўся тым, што быў у ліку 84-х менскіх судзьдзяў, якія прымалі асуджальныя рашэньні ў адміністрацыйных справах за ўдзел у пратэстах пасьля выбараў прэзыдэнта 19 сьнежня 2010 году.
Сяргей Бандарэнка — адзін з судзьдзяў, якіх у Беларусі прызначае і якім дае ўказаньні прэзыдэнт краіны. «Няма спадзеваў на тое, што ў такіх умовах судзьдзя можа разглядаць справы, асабліва супраць апазыцыі, аб’ектыўна, бесстаронна, з улікам прынцыпу спаборнасьці бакоў і прэзумпцыі невінаватасьці», — мяркуе былы беларускі судзьдзя і адвакат Гары Паганяйла.
Бандарэнка выключэньнем ня стаў. Праваабаронцы на судзе Бяляцкага казалі, што судзьдзя вядзе працэс з абвінаваўчым ухілам. Ён задаволіў лічаныя хадайніцтвы падсуднага і ягонага адваката Лаеўскага, у тым ліку адмовіўся весьці працэс па-беларуску.
Калісьці на Захадзе ўпартага савецкага міністра замежных спраў Андрэя Грамыку называлі «містэрам «Не». За няўступлівасьць да ініцыятываў абароны Бандарэнка, відавочна, заслужыў званьне «судзьдзі «Не». Як і іншыя ягоныя калегі, што вядуць працэсы супраць апазыцыі і на звароты падсудных і адвакатаў у большасьці выпадкаў кажуць «Не», а на патрабаваньні пракурораў — «Так».
Як зазначыў сам Бяляцкі, ягоныя словы і словы адваката ў судзе былі нічым іншым, як «марным крыкам у пустэльні».
Адхіліў судзьдзя Бандарэнка і адно з самых важных хадайніцтваў — аб зьмене меры стрыманьня Бяляцкаму з арышту на падпіску пра нявыезд. Як сьведчыць юрыст Гары Паганяйла, грамадзян, якім інкрымінуюцца эканамічныя злачынствы, не заўсёды трымаюць пад вартай: «Гэта не забойства, не рабунак, не гвалтаваньне. Тут можна абмежавацца іншымі, альтэрнатыўнымі арышту мерамі стрыманьня. І гэта адно з патрабаваньняў Крымінальна-працэсуальнага кодэксу пры выбары меры стрыманьня: дасьледаваць і тыя абставіны, якія дазваляюць не ўжываць арышт».
На стадыі папярэдняга сьледзтва Алеся не ўдалося вызваліць з-за кратаў, нягледзячы на хадайніцтвы абаронцы на адрас сьледзтва і суду, асабістыя паручальніцтвы соцень беларускіх і замежных грамадзян, якія ў адпаведнасьці з артыкулам 121 КПК пісьмова гарантавалі, што падазраваны Бяляцкі не схаваецца ад крымінальнага перасьледу і суду. На гэта сьледчыя адказвалі стандартнай адмовай.
Паводле Міжнароднага пакту 1966 году аб грамадзянскіх і палітычных правах, да якога фармальна далучылася і Беларусь, пасьля завядзеньня справы меру стрыманьня абвінавачанаму мае вызначаць суд. У Беларусі ж гэта робіць пракуратура. Гэткі парадак ня раз быў аб’ектам крытыкі з боку цэнтру «Вясна».
Але і суд, калі ў яго на пачатку працэсу зьявілася магчымасьць зьмяніць меру стрыманьня на мякчэйшую, выявіў жорсткасьць. Судзьдзя Бандарэнка атрымаў у першы дзень працэсу адразу два хадайніцтвы на гэты конт — вуснае ад самога Алеся і пісьмовае — ад ягонага адваката. Адвакат пісаў: «Адсутнічаюць дастатковыя падставы і неабходнасьць утрыманьня Бяляцкага пад вартай».
Каб вынесьці рашэньне па апошнім хадайніцтве, судзьдзя нават на паўгадзіны выйшаў у дарадчы пакой. Вэрдыкт той самы: «Не».
Сваю адмову Бандарэнка аргумэнтаваў цяжкасьцю злачынства, якое інкрымінуецца Бяляцкаму. Як і раней сьледчыя, судзьдзя фармальна нічога не парушыў. Адпаведны закон дазваляе ўтрымліваць чалавека пад вартай толькі на падставе цяжкасьці артыкула, паводле якога заведзеная справа, і не тлумачыць гэта доказамі таго, што падсьледны ці падсудны можа ўцячы або ўплываць на ход расьсьледаваньня або ціснуць на сьведак...
«А трэба было ўлічыць і асобу, і характар інкрымінаванага злачынства. Гэта ж не гвалтоўнае злачынства. Плюс да таго Алесь меў тысячы магчымасьцяў зьехаць з краіны ад моманту, калі даведаўся пра перасьлед напрыканцы чэрвеня, і да моманту затрыманьня 4 жніўня», — разважае юрыст «Вясны» Валянцін Стэфановіч.
Судзьдзя Бандарэнка адказваў адмовай і на іншыя важныя для справы хадайніцтвы, у тым ліку просьбы адваката Лаеўскага зрабіць запыт да замежных арганізацыяў, што фінансавалі дзейнасьць «Вясны» праз рахункі Бяляцкага ў Польшчы і Літве, каб тыя паведамілі, для чаго яны перасылалі гэтыя грошы. Адвакат нагадаў, што на гэты конт было нават даручэньне сьледзтву ад імя першага намесьніка пракурора Менску Казіміра Кежуна, але сьледчая брыгада Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў яго ня выканала. Сьледчыя не паслухалі пракурора, а судзьдзя — адваката. На думку Валянціна Стэфановіча, гэта сьведчыла пра абвінаваўчы ўхіл працэсу. Судзьдзя такім чынам ігнараваў акалічнасьці, якія маглі б апраўдаць Бяляцкага. Міжнародныя праваабарончыя цэнтры, якія падтрымлівалі дзейнасьць «Вясны», пазьней і бяз запытаў зь Менску напісалі ў суд, што яны накіроўвалі грошы не асабіста Бяляцкаму, а на дзейнасьць арганізацыі, на дапамогу беларускім палітвязьням, і што ніякіх прэтэнзіяў да Бяляцкага наконт выкарыстаньня іхніх грошай яны ня маюць.
Трэба прызнаць, што некалькі хадайніцтваў абароны судзьдзя ўсё ж падтрымаў, у тым ліку — пра пераклад з розных замежных моваў дакумэнтаў справы, дасланых зь Літвы і Польшчы, пра абарот грошай на рахунках Бяляцкага. Гэтыя дакумэнты былі пакладзеныя ў аснову абвінавачаньня, хоць сьледзтва й ня здолела перакласьці іх да пачатку суду. У выніку сам Бяляцкі ў часе працэсу перакладаў, што мог.