Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
18 траўня 1962 году ў працоўнай кніжцы Освальда робіцца другі і апошні запіс:
Звольнены з заводу па ўласным жаданьні згодна з пададзенай заявай.
Начальнік аддзелу кадраў мог уздыхнуць спакойна.
КДБ ж перадышкі ня меў. Апошнія тыдні Освальда ў Менску былі, як заўсёды, пад пільным наглядам – але субота 19 траўня хіба найбольш падрабязна прадстаўленая ў архіўнай справе.
Расшыфроўка падслухоўваньня КДБ
19.05.62
ЛГО: Як ты магла! Цябе не было з працы недзе тры гадзіны.
Жонка: Ты ідыёт! Я нікуды з табой ня еду. Можаш узяць дзіцё і ехаць. Бяры яе і едзь.
ЛГО: Заткніся. Вазьмі сваё дзіцё.
(дзіцё плача)
Жонка: Адчапіся. Рабі што хочаш, я з табой не паеду. Ты ніколі нічога ня робіш, каб мне дапамагчы. Ідзі, кармі дзіцё. Можаш мяне забіць, але ў мяне зьявіцца малако. Ты будзеш рабіць скандалы да другой гадзіны раніцы. Я ня проста пайшла з працы невядома куды – я мусіла заснуць у той паліклініцы. Гэтыя дактары як спэцыяльна не чакаюць мяне.
(плача)
Мне што, бегчы дадому трэба было?
ЛГО: Менавіта.
(яны ідуць на кухню)
12:50 (яны вяртаюцца)
Жонка (румзае): Прэч з маіх вачэй, сабака! Мярзотнік! Не глядзі так на мяне – ніхто цябе не баіцца. Ідзі да д’ябла, падонак!
ЛГО: Вельмі добра.
Жонка: Можаш ехаць у сваю Амэрыку безь мяне і, спадзяюся, ты здохнеш па дарозе.
(ЛГО выходзіць. У кватэры ціха)
Магнітафон КДБ працаваў, падслухоўваньне працягвалася – але да вечара нічога новага не запісалі. Жонка з мужам калі і працягвалі размову, дык на бальконе, і нават позьнім гасьцям давялося доўга званіць у дзьверы.
У расшыфроўцы КДБ яны пазначаныя як “Невядомы мужчына 1”, “Невядомы мужчына 2” і “Невядомая жанчына 3”. Мэйлер ужо дастаткова ведаў кола знаёмых Освальда, каб падставіць у тэкст імёны: Павал Галавачоў, муж і жонка Зігеры.
21:30
Сп-ня Зігер: Мы грукалі й грукалі!
Марына: Мы былі на бальконе, нічога ня чулі.
Сп-ня Зігер: Дзе ваша дачка? Будзем спадзявацца, што яна здаровая. У яе вочы яе маці – вельмі вялікія.
Лі: У яе маміны вочы, вусны, нос. Яна ўсё атрымала ад сваёй маці, і нічога ад мяне.
Сп-ня Зігер: Наступны ў вас будзе сын.
Лі: Мы ўжо атрымалі дакумэнты. Верагодна, ад’яжджаем у аўторак.
Сп-ня Зігер: Як вы едзеце? Параходам ці самалётам?
Лі: З Масквы альбо цягніком альбо самалётам. Залежыць ад таго, якую візу нам даюць.
(усе гавораць адначасна, немагчыма разабраць)
Сп-ня Зігер: Калі яна вырасьце, яна нават ня будзе ведаць, дзе нарадзілася. Можа, Джун калі-небудзь прыедзе.
Сп. Зігер: Адведаць адна рэч. Ёй толькі ня трэба прыяжджаць сюды жыць.
Лі: Ты паставіла чай?
Сп-ня Зігер: Не турбуйцеся за нас, усё ў парадку.
Лі: У нас ёсьць шклянкі?
Марына: У нас дзьве шклянкі. Таксама ёсьць мой малы кубак. Ён ужо ўсё запакаваў.
Лі: Усё наша багацьце. Пусты пакой.
Сп-ня Зігер: Вы шчасьлівыя, канечне?
Лі: Мы шчасьлівыя.
Сп-ня Зігер: Марыначка, а ты?
Марына: Я зусім не такая ўжо шчасьлівая, зразумела.
Сп-ня Зігер: Дзіцё будзе бляндынкай, яна будзе прыгожая.
Лі: У яе будзе добрае жыцьцё, у яе ўсё будзе.
(усе гавораць разам, складана разабраць)
(прыходзіць Павал, усе трое мужчынаў ідуць на кухню)
Кожны ў стане прачытаць гэты разьвітальны дыялёг па-свойму. Ён аднолькава бянтэжыць, калі ўявіць яго перад невядомай будучыняй, што чакае герояў наперадзе, і калі прачытаць яго зь сёньняшняга дня.
Зрэшты, і для тых, хто гаворыць, і для тых, хто чытае, існуе толькі сёньня. Амаль як для матылькоў.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
“Здрастуй!” І бывай...
Паходы ў манастыр
“Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі”
КДБ і “мужчыны зь вялікай задніцай”
Мэйлер і гіганты сэксу
Цнота
Халтуршчыкі з КДБ
Разьбітае сэрца Освальда
“Я -- амэрыканскі грамадзянін”
На танцы
Дэман амнэзіі
З танцаў
Allegretto, allegro, allegrissimo
Тайна мядовага месяца
Роля дзірачак у гісторыі
Рэцэпт драмы
Камсамольская любоў
П’еса «Маладыя». Акт 1
П’еса “Маладыя”. Акт 2
Талстаеўскі
Освальд і Пушкін
Дагнаць Амэрыку
Навагодні сьмех
Бомба для Хрушчова
Пад бела-чорнымі крыламі
Каго бусел прынёс
Антысавецкая фармацэўтыка
Нахабства бязь межаў

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам