Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пра катастрофу ўкраінскага самалёта ў Іране: «Адбылося нешта страшнае»


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што мае сумневы ў прычынах катастрофы ўкраінскага самалёта ў Іране.

Гэта ён сказаў неўзабаве пасьля таго, як амэрыканскія СМІ працытавалі неназваных вышэйшых службоўцаў, якія заявілі, што ўкраінскі самалёт зьбіты іранскай сыстэмай СПА выпадкова, паведамляе «​Голас Амэрыкі»​.

«У мяне ёсьць падазрэньні. Ён ляцеў у вельмі складаным месцы, і хтосьці мог памыліцца», — заявіў Трамп журналістам у Белым доме.

«Некаторыя кажуць, што гэта была тэхнічная праблема. Я асабіста ня думаю, што гэта магчыма», — дадаў ён, камэнтуючы першыя вэрсіі іранскага расьсьледаваньня, што самалёт вытворчасьці «Боінга» можа зваліцца з прычыны тэхнічных праблемаў.

Па словах Трампа, «адбылося нешта вельмі страшнае». Наперадзе гэтай заявы прэзыдэнта ЗША шэраг СМІ цытуюць неназваных амэрыканскіх чыноўнікаў, што самалёт, хутчэй за ўсё, быў зьбіты іранскай зэнітнай ракетай.

Адзін зь іх паведаміў, што амэрыканскія спадарожнікі прасачылі запуск дзьвюх ракет незадоўга да авіякатастрофы і зафіксавалі прыкметы выбуху. Цеплавы сыгнал даў зразумець, што самалёт падае.

Два чыноўнікі заявілі, што Вашынгтон лічыць катастрофу выпадковасьцю.

Што вядома пра крушэньне:

  • Самалёт Boeing 737-800 NG (рэйс PS752, рэгістрацыйны нумар UR-PSR) вылецеў каля 6.10 8 студзеня маршрутам Тэгеран — Кіеў, зьнік з радараў празь некалькі хвілінаў пасьля ўзьлёту.
  • Усе на борце загінулі. На борце было 167 пасажыраў, а таксама 9 чальцоў экіпажу. Авіякампанія МАУ апублікавала сьпісы загінулых пасажыраў і чальцоў экіпажу.
  • Сярод загінулых у катастрофе было найбольш грамадзян Ірану (82 чалавекі) і Канады (63 чалавекі), а таксама 11 грамадзян Украіны (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажу), 10 грамадзян Швэцыі, 4 — Аўганістану, 3 — Нямеччыны і 3 — Вялікай Брытаніі, паведаміў міністар замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.
  • Паводле папярэдніх зьвестак іранскага боку, самалёт разьбіўся з тэхнічных прычынаў, якія прывялі да аварыі рухавіка. МАУ перадавала, што цяпер у Іране вэрсіі тэракту або ракетнай атакі выключаюцца, але пазьней выдаліла гэты сказ з прэс-рэлізу. У інтэрнэце ж распаўсюджваюцца розныя чуткі пра магчымую сувязь катастрофы з канфліктам Ірану і ЗША — ніякіх афіцыйных заяваў пра такую сувязь не было. Расьсьледаваньне маюць правесьці ўлады Ўкраіны і Ірану, кампанія Boeing. МАУ супрацоўнічае з украінскімі ўладамі, каб высьветліць прычыны катастрофы.
  • Самалёт быў выраблены ў 2016 годзе, атрыманы МАУ непасрэдна з заводу Boeing, апошні раз прайшоў плянавае тэхнічнае абслугоўваньне 6 студзеня 2020 году. МАУ заяўляе, што гарантуе спраўнасьць сваіх самалётаў і высокую кваліфікацыю пілётаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG