Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 прыкметаў лібэралізацыі і яе адсутнасьці


Беларускі спэцназ адзначае Масьленіцу
Беларускі спэцназ адзначае Масьленіцу

Беларуская лібэралізацыя — як кот Шродынгера, адно ня мяўкае. Нельга даведацца, ці жывая яна, ці мёртвая, пакуль ня спраўдзіш асабіста. Правяраем для дакладнасьці экспэрымэнту па 12 напрамках.

Яшчэ нядаўна ў беларускай палітыцы, эканоміцы і культуры часта гучала слова «лібэралізацыя»: там дазволілі добрае, тут скасавалі кепскае. Праўда, некаторыя мяркуюць, што гэтае слова страшнае асабіста для Лукашэнкі.Свабода праводзіць экспэрымэнт: чытаем апошнія навіны і глядзім па пунктах, ці ёсьць лібэралізацыя ў кожнай сфэры.

Палітыка

+ Караткевіч ідзе да міністра эканомікі

БХД шосты раз адмовілі ў рэгістрацыі

Эканоміка

+ Будзе крэдыт ад Расеі, але пакуль няма ад МВФ, а МВФ патрабуе рэформаў

Рэформаў пакуль ня будзе, але будуць новыя падаткі

Фінансы

+ У Беларусі можна стаць даляравым мільярдэрам, калі быць як Віктар Кіслы, стваральнік World of Tanks

Сярэдняя зарплата ў Беларусі абвалілася да 350 даляраў

Глядзець відэа

Бізнэс

+ У Менску адкрываюцца Burger King і KFC

Па ўсёй краіне два месяцы страйкуюць індывідуальныя прадпрымальнікі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах

Транспарт

+ У Менску запусьцілася «альтэрнатыўнае таксі» Uber

Авіякампаніі-лоўкосты ў Беларусь усё яшчэ не прыляцелі

Свабода перасоўваньня

+ Санкцыі супраць афіцыйнага Менску спачатку замарозілі, потым зьнялі зусім — Ярмошына змагла пабачыць Парыж

З Парыжу Ярмошына зможа бясплатна завезьці рэчаў для асабістага карыстаньня ня больш як на 300 эўра

Ахова парадку

+ Міліцыя не разганяе акцыі пратэсту сілай, у яе цяпер «іншае стаўленьне»

Міліцыя зьбівае актывістаў і журналіста проста ў судзе, а потым іх жа і штрафуе

Прэса

+ Старшыню незалежнай Беларускай асацыяцыі журналістаў запрашаюць на дзяржаўны тэлеканал

«Нашай Ніве» і «Ежедневнику» выносяцца папярэджаньні, якія могуць стаць падставай для закрыцьця

Нацыянальная сымболіка

+ Кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі» паказаў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Пагоню» на грудзёх

Хлопцаў-графіцістаў пакаралі штрафамі за малюнак зь перакрэсьленай нацысцкай і савецкай сымболікай

Культура

+ У песьнях Міхалка не знайшлі экстрэмізму

Канцэрт на Дзень Волі, які арганізоваўла Арт-сядзіба, «ня даў» правесьці этыленгліколь

Мова

+ Паводле Мінстата, кнігі па-беларуску выдаюцца большымі накладамі, чым расейскамоўныя

Беларускамоўнай адукацыі становіцца ўсё меней

Ідэалёгія

+ Дазволены спартова-патрыятычны клюб «Ваяр», дзе патрыёты адпрацоўваюць мэдычныя навыкі і працу са зброяй

Значна больш такіх клюбаў дазволена прарасейскім сілам у Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG