Індэкс эканамічнай свабоды параўноўвае ўмовы для эканамічнага разьвіцьця ў 179 краінах сьвету.
У рэйтынгу краіны ацэньваюцца паводле 10 паказьнікаў, якія адлюстроўваюць розныя аспэкты эканамічнага жыцьця: свабоду прадпрымальніцтва, гандаль, падатковую сыстэму, урадавыя выдаткі, цэнавую палітыку, свабоду інвэстыцый, банкаўскую сыстэму, забесьпячэньне прыватнай уласнасьці ад пасяганьняў дзяржавы, узровень карупцыі ў эканоміцы, рынак працы. Кожны з гэтых паказьнікаў, як і агульны індэкс эканамічнай свабоды, вымяраецца паводле стобальнай шкалы — 100 балаў адпавядаюць максымуму свабоды, 0 — мінімуму.
Сёлета Беларусь атрымала агульную ацэнку 47,9 бала і 155-е месца ў рэйтынгу. Сярод постсавецкіх краінаў горшае за Беларусь месца занялі Ўзбэкістан і Украіна (163-164), а таксама Туркмэністан (169). Найвышэйшы індэкс эканамічнай свабоды ў Эўропе мае Швайцарыя (81,9), якая заняла 5-е месца ў рэйтынгу. Рэйтынг, як і летась, замыкаюць эканомікі Кубы, Зімбабвэ і Паўночнай Карэі.
Вось як выглядае Беларусь у параўнаньні зь некаторымі іншымі краінамі:
Краіна
| Індэкс | Месца |
Ганконг | 89,7 | 1 |
Сынгапур | 87,1 | 2 |
Аўстралія | 82,6 | 3 |
Новая Зэляндыя | 82,1 | 4 |
Швайцарыя | 81,9 | 5 |
Эстонія | 75,7 | 16 |
Літва | 70,3 | 29 |
Польшча | 64,1 | 68 |
Расея | 50,5 | 143 |
Беларусь | 47,9 | 155 |
Узбэкістан | 45,8 | 163-164 |
Украіна | 45,8 | 163-164 |
Туркмэністан | 43,6 | 169 |
Дадзеныя па ўсіх краінах можна паглядзець ТУТ.
2011 | 2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003 |
47,9 | 48,7 | 45 | 44,7 | 46,45 | 46,85 | 46,31 | 43,07 | 39,72 |
2002 | 2001 | 2000 | 1999 | 1998 | 1997 | 1996 | 1995 |
39,01 | 38,01 | 41,29 | 35,4 | 37,99 | 39,78 | 38,66 | 40,38 |