Якое месца Беларусь займала сёлета ў рэйтынгах міжнародных арганізацый?
Heritage Foundation і газэта The Wall Street Journal – агляд стану эканамічнай свабоды ў сьвеце. 179 краінаў
Экспэрты Heritage Foundation і The Wall Street Journal вызначаюць эканамічную свабоду як «адсутнасьць урадавага ўмяшаньня альбо перашкоды вытворчасьці, разьмеркаваньню і спажываньню тавараў і паслуг, за выключэньнем неабходнай грамадзянам абароны і падтрымкі свабоды як такой».
Індэкс эканамічнай свабоды вымяраецца паводле дзесяці паказьнікаў: свабода бізнэсу; свабода гандлю; падатковая свабода; свабода ад умяшаньня ўраду; валютная свабода; свабода інвэстыцый; фінансавая свабода; абарона правоў уласнасьці; свабода ад карупцыі; свабода працоўных адносін.
У параўнаньні з леташнім рэйтынгам Беларусь перасунулася са 167-га на 150-е месца.
“Freedom House”, “Свабода ў сьвеце- 2010” – агляд стану палітычных і грамадзянскіх свабодаў у сьвеце. 194 краіны
Беларусь – у катэгорыі несвабодных краінаў. У катэгорыі “Палітычныя правы” Беларусь атрымала найгоршую адзнаку – 7 балаў, у катэгорыі “Грамадзянскія свабоды” – 6 балаў.
Разам зь Беларусьсю — Кітай, Чад, Лаос, Саудаўская Арабія і Сырыя.
Паводле клясыфікацыі Freedom House, суседнія зь Беларусьсю краіны паводле палітычных і грамадзянскіх правоў маюць амаль процілеглыя паказчыкі: Літва (1-1), Латвія (2-1), Польшча (1-1), Украіна (3-2) і лічацца свабоднымі. Несвабоднай суседкай застаецца толькі Расея (6-5), але і яе паказьнікі крыху лепшыя, чым у Беларусі.
“Freedom House”, Індэкс свабоды слова-2010, 196 краін
Месца | 2008 | 2009 | 2010 | |
---|---|---|---|---|
Беларусь | 188 | 189 | 188 | краіна зь несвабодным друкам |
Расея | 170 | 174 | 175 | краіна зь несвабодным друкам |
Украіна | 110 | 55 | 108 | краіна з часткова свабодным друкам |
Польшча | 51 | 24 | 47 | краіна свабоднага друку |
Латвія | 40 | 23 | 55 | краіна свабоднага друку |
Літва | 25 | 18 | 32 | краіна свабоднага друку |
“Рэпартэры бязь межаў”, Сусьветны індэкс свабоды прэсы-2010, 178 краінаў
Інстытут эканомікі і міру, Сіднэй (Аўстралія), аналітычны цэнтар часопісу Economist,
Рэйтынг міралюбнасьці - 2010, 149 краіны
Рэйтынг міралюбнасьці вызначаецца пасьля аналізу 23 паказьнікаў палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцьця краіны, уключаючы такія пытаньні, як удзел у збройных канфліктах, узровень самагубстваў, колькасьць людзей у паліцыі і службах бясьпекі, выдаткі на войска, гандаль зброяй ды ўзровень даступнасьці зброі для грамадзян.
Чым ніжэй стаіць краіна ў гэтым штогадовым рэйтынгу, тым менш міралюбная палітыка ў гэтай краіне.
Transparency International. Індэкс успрыняцьця карупцыі (Corruption Perceptions Index, CPI)(паводле экспэртных ацэнак), 178 краін.
(шкала ацэнкі – ад нуля (высокі ўзровень карупцыі) да дзесяці (адсутнасьць ці мінімальная наяўнасьць карупцыі)).
Сусьветны банк і Міжнародная фінансавая карпарацыя , “Doing Business 2011”, ацэнка ўмоваў вядзеньня бізнэсу ў 183-й краіне
Ацэнка паводле 9 паказьнікаў: стварэньне прадпрыемстваў; атрыманьне дазволу на будаўніцтва; рэгістрацыя ўласнасьці; атрыманьне крэдытаў; абарона інвэстараў; падаткаабкладаньне; вядзеньне міжнароднага гандлю; забесьпячэньне выкананьня кантрактаў; ліквідацыя прадпрыемстваў
Legatum Global Prosperity Index, брытанскі аналітычны цэнтар, рэйтынг усясьветнага дабрабыту, 110 краіны
Індэкс падлічваецца паводле 8 паказьнікаў: ВУП на душу насельніцтва, якасьць адукацыі і аховы здароўя, бізнэс і інавацыі, эфэктыўнасьць кіраваньня, бясьпека, сацыяльны капітал і асабістая свабода.
У паказьніках Беларусь мае добрыя вынікі паводле якасьці адукацыі і сацыяльнаму капіталу – па абодвух 23-е месца. Па якасьці аховы здароўя Беларусь на 37-м месцы, на 60-м - па бясьпецы, на 67-й - па бізнэсу і інавацыях, на 76-м – паводле макраэканамічных паказьнікаў, 76-е месца – у пазыцыі «пэрсанальная свабода», 104-е месца - па пазыцыі «эфэктыўнасьць кіраваньня».
Сусветны рэйтынг ІТ-кампаній The 2010 Global Outsourcing 100
У The 2010 Global Outsourcing 100 апынуліся адразу чатыры беларускія ІТ-кампаніі: EPAM Systems (53-е месца), IBA Group (61-е), Itransition (80-е) і Intetics (85-е).
У мінулым годзе ў топ-100 вядучых сусветных ІТ-кампаній ад Беларусі ўвайшлі EPAM Systems (51-е месца), SaM Solutions (89-е) і Itransition (98-е).
Індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу ААН – 2010, 169 краін
Індэкс грунтуецца на на наступных паказьніках: чаканая працягласьць жыцьця, узровень пісьменнасьці насельніцтва і чаканая працягласьць навучаньня насельніцтва, валавы нацыянальны даход на душу насельніцтва.
Часопіс "Foreign Policy" і дасьледчы цэнтар Fоund for Peace (Вашынгтону),
Індэкс недзеяздольнасці дзяржаў (Failed States Index 2010), 177 краін
Індэкс падлічваецца паводле 12 паказьнікаў, сярод якіх узброеныя канфлікты з суседзямі і ўнутры дзяржавы, уцекачы, эканамічнае разьвіцьцё і ВУП на душу насельніцтва, сярэдняя працягласьць жыцьця насельніцтва, сытуацыя з правамі чалавека, уплыў службаў бясьпекі на жыцьцё ў дзяржаве, разьяднанасьць палітычных элітаў. Чым вышэй месца, тым больш дзеяздольная краіна.
Экалягічны рэйтынг краін сьвету, 163 краін
Рэйтынг базуецца на ацэнцы дваццаці пяці паказьнікаў у дзесяці катэгорыях, якія ахопліваюць палітыку ў галіне экалёгіі, жыцьцяздольнасьці экасыстэмаў, умовы жыцьця людзей і інш.
Часопіс Foreign Policy , рэйтынг 23-х найгоршых дыктатараў сьвету
- Кім Чэн Ір, КНДР (16 гадоў ва ўладзе)
- Робэрт Мугабэ, Зымбабвэ (30 гадоў ва ўладзе)
- Тан Швэ, М’янма (18 гадоў ва ўладзе)
- Амар Хасан аль-Башыр, Судан (21 год ва ўладзе)
- Гурбангулы Бэрдымухамэдаў, Туркмэністан (4 гады ва ўладзе)
- Ісая Афэворк, Эрытрэя (17 гадоў ва ўладзе)
- Іслам Карымаў, Узбэкістан (20 гадоў ва ўладзе)
- Махмуд Ахмадзінэжад, Іран(5 гадоў ва ўладзе)
- Мэлес Зэнаўі, Этыёпія (19 гадоў ва ўладзе)
- Ху Цзіньтао, Кітай (7 гадоў ва ўладзе)
- Муамар Кадафі, Лібія (41 год ва ўладзе)
- Башар аль-Асад, Сырыя (10 гадоў ва ўладзе)
- Індрыс Дэбі, Чад (20 гадоў ва ўладзе)
- Тэадора Абіянг Нгема Мбасога, Экватарыяльная Гвінэя (31 год ва ўладзе)
- Хосьні Мубарак, Эгіпет (29 гадоў ва ўладзе)
- Яя Джамэ, Гамбія (16 гадоў ва ўладзе)
- Уга Чавэс, Вэнэсуэла (11 гадоў ва ўладзе)
- Блез Кампаорэ, Буркіна-Фасо (23 гады ва ўладзе)
- Ёвэры Мусэвэні, Уганда (24 гады ва ўладзе)
- Поль Кагамэ, Руанда (10 гадоў ва ўладзе)
- Рауль Кастра, Куба (2 гады ва ўладзе)
- Аляксандар Лукашэнка, Беларусь (16 гадоў ва ўладзе)
- Поль Бія, Камэрун (28 гадоў ва ўладзе).
Freedom House, сьпіс найбольш вядомых палітвязьняў сьвету «Плянета Гулаг»
У сьпіс пад назвай “Плянэта Гулаг” уключаныя 15 краінаў: Бахрэйн, Беларусь, Бірма, Віетнам, Гамбія, Іран, Казахстан, Кіргізстан, Кітай, Куба, Паўночная Карэя, Расея, Руанда, Сырыя, Узбэкістан.
У пэрсанальным разьдзеле, прысьвечаным Мікалаю Аўтуховічу, беларускаму палітвязьню, адзначаецца, што ўпершыню гэты пасьпяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст быў арыштаваны ў кастрычніку 2005 году. Абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў, яго асудзілі на тры з паловай гады. Ён быў адным з шасьці палітзьняволеных, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і Эўразьвязу ў 2008-м, аднак ужо ў 2009-м яго зноў асудзілі, гэтым разам на пяць гадоў нібыта за захоўваньні зброі. Здароўе Аўтуховіча сур’ёзна падарванае сэрыяй доўгіх галадовак пратэсту і недахопам неабходнай мэдычнай дапамогі. Паводле Freedom House, на самой справе Аўтуховіч заклікаў да дэмакратычных зьменаў у Беларусі і натхняў землякоў не баяцца выказвацца супраць рэжыму Лукашэнкі.
Пры падрыхтоўцы матэрыяла выкарыстоўвалася публікацыя «Где находится Беларусь в мировых рейтингах-2010“ ў інтэрнэт-выданьні «Завтра нашей страны»