Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнароднае агенцтва панізіла прагноз рэйтынгу беларускіх банкаў


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings перагледзела са "стабільнага" на "нэгатыўны" прагноз па доўгатэрміновых рэйтынгах сямі беларускіх банкаў: Белаграпрамбанку, Беларусбанку, Белгазпрамбанку, Белінвэстбанку, Белзнешэканомбанку, БПБ-Банку і ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь), захаваўшы сам рэйтынг на ўзроўні "В".

"Нэгатыўны" прагноз адлюстроўвае меркаваньне Fitch аб тым, што фінансавая пазыцыя сувэрэннага эмітэнту значна пагоршылася на працягу 4 кварталу 2010 г., а таксама ў пачатку 2011 г., і ў бліжэйшай пэрспэктыве магчымае далейшае пагаршэньне. У прыватнасьці, Fitch занепакоены становішчам з фінансавым становішчам у Рэспублікі Беларусь і ўзмацненьнем залежнасьці сувэрэннага эмітэнту ад беларускіх камэрцыйных банкаў як крыніцы замежнай валюты.

Сукупныя дзяржаўныя валютныя рэзэрвы скараціліся на 16% за 4 квартал 2010 г. да 5 млрд. даляраў да канца года і яшчэ на 20% да 4 млрд. даляраў у студзені і лютым 2011 г. Аднак паслабленьне пазыцыі ішло больш хуткімі тэмпамі, паколькі Нацыянальны банк павялічыў свае валютныя пазыкі ад камэрцыйных банкаў краіны да 3,4 млрд. даляраў на канец 2010 г. з 1,3 млрд. даляраў у канцы 3 кварталу 2010 г.

Буйныя пазыкі ад беларускіх камэрцыйных банкаў і з замежных крыніц у сваю чаргу фінансавалі вялікі дэфіцыт рахунку бягучых апэрацый, які МВФ ацэньвае ў 16% ВУП у 2010 г. (у параўнаньні з 13% у 2009 г.). У справаздачы МВФ, апублікаванай на мінулым тыдні, адзначаецца, што ўладам Рэспублікі Беларусь неабходна хутка прыняць няпростыя рашэньні для аднаўленьня зьнешніх фінансавых пазыцый.

Доўгатэрміновыя ацэнкі рэйтынгаў Белаграпрамбанку, Беларусбанку і Белінвэстбанку абумоўлены магчымай падтрымкай у выпадку неабходнасьці з боку беларускай дзяржавы. "Нэгатыўны" прагноз па гэтых рэйтынгах адлюстроўвае патэнцыял далейшага паслабленьня сувэрэннай фінансавай пазыцыі, што адбілася б на здольнасьці дзяржавы падтрымліваць банкі.

Доўгатэрміновыя ацэнкі рэйтынгаў Белгазпрамбанку, Белзьнешэканомбанку, БПС-Банка і Банка ВТБ (Беларусь) абумоўленыя магчымай падтрымкай з боку замежных (расейскіх) акцыянэраў гэтых банкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG