Аш-Шараа, вядомы таксама пад імем Абу Мухамад аль-Джуляні, — лідэр групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам», прызнанай тэрарыстычнай ААН, ЗША і іншымі краінамі сьвету.
У пачатку сьнежня сілы, якія ён кантраляваў, падчас імгненнага наступу ўзялі Дамаск, спыніўшы 53-гадовае кіраваньне сям’і дыктатара Башара Асада. Паводле яго, выбары ў краіне могуць прайсьці пасьля перапісу насельніцтва, які яшчэ трэба правесьці.
У інтэрвію «Аль-Арабіі» аш-Шараа паабяцаў распусьціць «Хаят Тахрыр аш-Шам» у ходзе канфэрэнцыі аб нацыянальным дыялёгу.
У той жа час фактычны лідэр Сырыі выказаўся за нармалізацыю адносін з Тэгеранам і Масквой, якія падтрымлівалі рэжым Асада. Кіраўнік «Хаят Тахрыр аш-Шам» назваў Расею «другой па сіле краінай у сьвеце», зь якой Дамаск мае, паводле яго, агульныя інтарэсы. «Мы ня хочам, каб Расея выйшла з Сырыі такім чынам, каб гэта падарвала нашы адносіны», — заявіў ён.
Форум