Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова пераключылася на пастаўкі электраэнэргіі з Румыніі


Малдова пераключылася на пастаўкі электраэнэргіі з Румыніі, паведамілі ў прэс-службе дзяржаўнай кампаніі Energocom.

Як паведамілі ў кампаніі, плянуецца, што цеплаэлектрацэнтралі ў Кішынёве і Бельцах будуць вырабляць каля 28% электраэнэргіі ад спажываньня, каля 10% складзе энэргія з аднаўляльных крыніц, а астатнія 62% будуць імпартаваць з Румыніі.

Таксама кампанія Energocom паведаміла пра забесьпячэньне неабходнай колькасьці электраэнэргіі на 2 студзеня.

  • 28 сьнежня «Газпрам» паведаміў пра спыненьне паставак газу ў Малдову з 1 студзеня 2025 году, патлумачыўшы гэта тым, што што малдаўскі бок адмаўляецца ўрэгуляваць запазычанасьць за пастаўкі газу.
  • Прэм’ер-міністар Малдовы Дорын Рэчан на гэта заявіў, што «Расея выкарыстоўвае энэргію як палітычную зброю, ператвараючы людзей у закладнікаў прыднястроўскага рэгіёну, які яна кантралюе праз незаконна разьмешчанае войска» і што краіна разгледзіць магчымасьць вырашэньня праблемы спыненьня паставак расейскага газу ў міжнародным прававым полі — у тым ліку разглядае зварот да міжнароднага арбітражу.
  • 30 сьнежня прэм’ер-міністар Малдовы даручыў ураду краіны пачаць падрыхтоўку да магчымай нацыяналізацыі газавай кампаніі «Малдовагаз», 50% акцыяў якой належаць расейскаму «Газпраму».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG