Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З порту Адэсы выйшлі яшчэ два заблякаваныя праз вайну замежныя караблі з украінскай мэталапрадукцыяй


Порт «Паўднёвы» ў Адэсе. Ілюстрацыйнае фота
Порт «Паўднёвы» ў Адэсе. Ілюстрацыйнае фота

З 15 жніўня часовым калідорам, які вызначылі ўлады Ўкраіны, скарысталіся 4 замежныя балкеры.

У Міністэрстве разьвіцьця грамад, тэрыторый і інфраструктуры Ўкраіны паведамілі, што з порту Адэсы выйшлі балкеры Anna-Theresa (пад сьцягам Лібэрыі) і Ocean courtesy (Маршалавы астравы), якія знаходзіліся ва Ўкраіне з 22 лютага і 16 лютага 2022 году адпаведна.

Караблі, якія перавозяць чыгун і жалезарудны канцэнтрат, рухаюцца ў кірунку Басфору па часовым калідоры, вызначаным уладамі Ўкраіны пасьля выхаду Расеі ў аднабаковым рэжыме са збожжавай ініцыятывы.

З 15 жніўня часовым калідорам скарысталіся 4 замежныя балкеры.

10 жніўня Кіеў паведаміў, што ў Чорным моры запрацаваў часовы калідор. Ён і падобныя маршруты будуць найперш выкарыстоўвацца для забесьпячэньня магчымасьці выхаду цывільных суднаў з украінскіх партоў.

  • Угоду, якая давала магчымасьць вывозіць збожжа з заблякаваных Расеяй чарнаморскіх партоў, падпісалі летась у ліпені пры спрыяньні Турэччыны і ААН. Пагадненьне падаўжалі некалькі разоў. Апошні раз — 17 траўня.
  • Адной з умоваў, якія выстаўляла Расея для падаўжэньня збожжавай угоды, было перападлучэньне «Россельхозбанка» да міжнароднай сыстэмы апрацоўкі банкаўскіх плацяжоў SWIFT, ад якой ён быў адлучаны праз санкцыі. Таксама Масква настойвала на ліквідацыі перашкодаў для экспарту расейскага збожжа, угнаеньняў і паставак аміяку ў Эўропу цераз Украіну.
  • На пачатку чэрвеня Ўкраіна абвінаваціла Расею ў новым прыпыненьні збожжавай ініцыятывы. У Кіеве сьцьвярджалі, што расейскі бок заблякаваў рэгістрацыю караблёў ува ўсіх украінскіх партах, і назвалі гэтыя дзеяньні «грубым парушэньнем» дамоўленасьцяў.
  • У ліпені Расея заявіла пра аднабаковы выхад з збожжавых дамоўленасьцяў і папярэдзіла, што ўсе караблі ў Чорным моры будзе разглядаць як ваенныя цэлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG