Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы пасьля выхаду Расеі з збожжавай ініцыятывы замежны карабель бесьперашкодна ўвайшоў у Стамбульскую затоку


Кантэйнэравоз Joseph Schulte прышвартаваўся ўвечары 17 жніўня ў порце каля Стамбула
Кантэйнэравоз Joseph Schulte прышвартаваўся ўвечары 17 жніўня ў порце каля Стамбула

Кантэйнэравоз Joseph Schulte знаходзіўся ў адэскім порце з 23 лютага 2023 году і змог выйсьці па часовым калідоры, вызначаным перад гэтым украінскімі ўладамі.

Кантэйнэравоз Joseph Schulte, які выйшаў з порту Адэсы 16 жніўня з украінскай сельгаспрадукцыяй і перамяшчаецца пад сьцягам Ганконгу, бесьперашкодна ўвайшоў у Стамбульскую затоку.

Як паведаміла турэцкае інфармацыйнае агенцтва Анадолу, карабель з 30 тонамі грузу прышвартаваўся ўвечары 17 жніўня ў порце Амбарлы ў раёне Стамбула.

Кантэйнэравоз Joseph Schulte знаходзіўся ў адэскім порце з 23 лютага 2023 году і змог выйсьці па часовым калідоры, вызначаным перад гэтым украінскімі ўладамі.

Агенцтва са спасылкай на свае крыніцы ў Міністэрстве нацыянальнай абароны Турэччыны паведаміла, што цяпер шэраг краін працуюць над пошукам альтэрнатыўных шляхоў пастаўкі ўкраінскага збожжа і сельгаспрадукцыі.

«Мы пільна назіраем за гэтым. Праблема заключаецца ў тым, як гандлёвыя караблі могуць бясьпечна дайсьці да турэцкіх заток ва ўмовах гэтага канфлікту. Праблем з праходам караблёў праз турэцкія затокі няма», — працытавалі турэцкія журналісты свайго суразмоўцу.

Кантэйнэравоз Joseph Schulte выйшаў з адэскага порту 16 жніўня, адразу пасьля таго, як Расея чарговы раз абстраляла партовую інфраструктуру ў Адэскай вобласьці.

10 жніўня Кіеў паведаміў, што ў Чорным моры запрацаваў часовы калідор. Ён і падобныя маршруты будуць перадусім выкарыстоўвацца для забесьпячэньня магчымасьці выхаду цывільных суднаў з украінскіх партоў.

  • Угоду, якая давала магчымасьць вывозіць збожжа з заблякаваных Расеяй чарнаморскіх партоў, падпісалі летась у ліпені пры спрыяньні Турэччыны і ААН. Пагадненьне падаўжалі некалькі разоў. Апошні раз — 17 траўня.
  • Адной з умоваў, якія выстаўляла Расея для падаўжэньня збожжавай угоды, было перападлучэньне «Россельхозбанка» да міжнароднай сыстэмы апрацоўкі банкаўскіх плацяжоў SWIFT, ад якой ён быў адлучаны праз санкцыі. Таксама Масква настойвала на ліквідацыі перашкодаў для экспарту расейскага збожжа, угнаеньняў і паставак аміяку ў Эўропу цераз Украіну.
  • На пачатку чэрвеня Ўкраіна абвінаваціла Расею ў новым прыпыненьні збожжавай ініцыятывы. У Кіеве сьцьвярджалі, што расейскі бок заблякаваў рэгістрацыю караблёў ува ўсіх украінскіх партах, і назвалі гэтыя дзеяньні «грубым парушэньнем» дамоўленасьцяў.
  • У ліпені Расея заявіла пра аднабаковы выхад з збожжавых дамоўленасьцяў і папярэдзіла, што ўсе караблі ў Чорным моры будзе разглядаць як ваенныя цэлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG