Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блінкен: замірэньне ва Ўкраіне дасьць Пуціну час адпачыць, каб зноў атакаваць


 Энтані Блінкен. Архіўнае фота
Энтані Блінкен. Архіўнае фота

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен даў вялікае інтэрвію выданьню The New York Times, у якім, сярод іншага, закрануў пытаньні вайны ва Ўкраіне і магчымасьці яе спыніць.

Заявы Энтані Блінкена ў інтэрвію The New York Times прагучалі на фоне паведамленьняў, якія апошнім часам распаўсюджваюцца сусьветнымі СМІ, аб магчымых закулісных перамовах паміж ЗША і Расеяй аб будучыні Ўкраіны.

«Мы ня бачым ніякіх прыкмет таго, што Расея гатовая да ўзаемадзеяньня», — сказаў Блінкен, падкрэсьліўшы, што «калі будзе спыненьне агню, то яно дасьць час Пуціну адпачыць і пераўзброіцца, каб потым зноў атакаваць».

Пры гэтым Блінкен у інтэрвію гаворыць аб «посьпехах» адміністрацыі Джо Байдэна, які пакідае пасаду прэзыдэнта ЗША. На думку дзяржсакратара, менавіта дзеяньні адміністрацыі, на якую ён працуе, дазволілі Ўкраіне «выстаяць», а лінія фронту, якая ўсталялвалася на гэты момант, «ужо наўрад ці прынцыпова зьменіцца».

Блінкен сказаў:

«Перш за ўсё, тое, што мы пакідаем — гэта дзяржава Ўкраіна, што не было відавочным, таму што амбіцыі Пуціна палягалі ў тым, каб сьцерці яе з мапы. Мы спынілі Пуціна. Ён пацярпеў няўдачу. Украіна стаіць. І я лічу, што ў яе ёсьць патэнцыял ня толькі выжыць, але і квітнець у будучыні».

Разам з тым дзяржсакратар ЗША прызнаўся, што з пачатку вайны адміністрацыя Байдэна рабіла ўсё, «каб не дапусціць прамога канфлікту з Расеяй».

Інтэрвію апублікавалі за два тыдні да заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта Байдэна і ягонай адміністрацыі, уключаючы Блінкена, які 20 студзеня пакіне сваю пасаду.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG