Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над праваабаронцай Настай Лойкай прызначылі на 13 чэрвеня


Наста Лойка. Архіўнае фота
Наста Лойка. Архіўнае фота

Справу палітзьняволенай будуць разглядаць у Менскім гарадзкім судзе, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». Працэс будзе весьці судзьдзя Алена Шылько. 

Праваабаронцу затрымалі 28 кастрычніка 2022 году. Насту абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці). Падставай для гэтага зрабіўся нібыта ўдзел праваабаронцы ў напісаньні справаздачы аб перасьледзе анархісцкай супольнасьці ў Беларусі за 2018 год: у дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасьці супрацоўнікаў міліцыі.

Вядома, што Наста за кратамі пакутуе ад праблемаў са страўнікам. Яна вэганка і таму ня можа есьці тое, чым кормяць на «Валадарцы». Даводзіцца харчавацца толькі тым, што атрымлівае з волі празь перадачы і што можна набыць у турэмнай краме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG