Пра што сьведчаць заявы Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі ў Менску? Госьць «ПіКа Свабоды» — палітоляг і прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
«Лукашэнка намагаецца перад выбарамі „перагарнуць старонку“. Ён хоча падпісаць новую палітычную дамову з грамадзтвам, якое ўсьцяж не прымае яго, хоць і не актыўнае ўнутры краіны. Выкарыстоўваючы Пратасевіча, яны спрабуюць нівэляваць маральную сутнасьць пратэсту, непрыняцьця аўтарытарызму. Ён сваім прыкладам паказвае, што няма чаго змагацца з сыстэмай, што трэба проста жыць. Але перамоўшчыкам з апазыцыяй ён ня будзе. Для ўлады такія людзі ня маюць ніякай каштоўнасьці. У сыстэме да такіх, як ён, ставяцца грэбліва. Ня думаю, што Лукашэнка будзе гуляць з апазыцыяй. Будуць выкарыстоўвацца формулы Макея, таму паставілі Пяткевіч і Рыжанкова, каб знайсьці кантакты, у якіх апазыцыя ня будзе задзейнічаная. Для Лукашэнкі цяпер задача — спакойна правесьці выбары. А пасьля іх зьменіцца статус Лукашэнкі, як бы мы ні жадалі. Нават для Захаду гэта будзе час, калі можна будзе пачаць перазагрузку», — кажа Павал Вусаў.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум