Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У школах увядуць факультатыўныя заняткі па хакеі. Каб «умелі самастойна думаць»


Ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка на лёдзе, красавік 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка на лёдзе, красавік 2020 году

Міністэрства адукацыі Беларусі прыняло пастанову, паводле якой у беларускіх школах зьявіцца факультатыў па хакеі.

Згодна з пастановай, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, факультатыўныя заняткі «Гуляем у хакей» прадугледжаныя для вучняў 1–3 клясаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ.

Сярод мэтаў факультатыву — «выхаваньне асобы, якая ўмее самастойна думаць, прымаць рашэньні, рэалізоўваць тактычныя задумы індывідуальна, у групе і камандзе; выхаваньне асабістых якасьцяў: волі, настойлівасьці, дысцыплінаванасьці, калектывізму».

Мяркуецца, што, сярод іншага, у школьнікаў будуць «сфармаваныя веды пра гісторыю ўзьнікненьня і разьвіцьця хакею як адной з найбольш масавых спартовых гульняў».

Як вядома, хакей — улюбёная спартовая гульня Аляксандра Лукашэнкі.

Гісторыя ж беларускага хакею апошніх гадоў — гэта рашэньні міжнародных спартовых арганізацый аб забароне ўдзелу камандаў Рэспублікі Беларусь у чэмпіянатах у сувязі з парушэньнямі правоў чалавека, у тым ліку і перасьледу спартоўцаў, якія выступілі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG