Дата дня
26 студзеня 1994 году памёр Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч.
Таксама ў гэты дзень
1564 — войскі гетманаў Мікалая Радзівіла і Рыгора Хадкевіча разьбілі маскоўскія войскі на Чашніцкіх палёх каля мястэчка Вула.
1586 — Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права.
1874 — пры абароне сваёй царквы ад ператварэньня яе ў праваслаўную загінулі 13 сялян-уніятаў зь вёскі Пратулін.
1913 — выйшаў першы нумар штотыднёвай каталіцкай газэты «Bіełarus» (выходзіла да жніўня 1915 г.). Першым рэдактарам быў Адам Бычкоўскі.
1990 — Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб мовах, абвясьціўшы беларускую мову адзінай дзяржаўнай у Беларусі.
1992 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Партугаліяй і Японіяй.
1994 — Станіслава Шушкевіча адклікалі з пасады старшыні Вярхоўнага Савету.
У гэты дзень нарадзіліся
1907 — Мікалай Лапіцкі, праваслаўны сьвятар, рэлігійна-грамадзкі дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША.
1908 — Апалёнія Пяткун, каталіцкая манашка, перасьледаваная савецкімі спэцслужбамі.
1908 — Барыс Малкін, беларускі графік, тэатральны мастак. Афармляў спэктаклі ў тэатрах імя Янкі Купалы і Якуба Коласа, рабіў ілюстрацыі да твораў Купалы і Цёткі.
1918 — Іван Новікаў, беларускі пісьменьнік і журналіст, аўтар дакумэнтальных аповесьцяў і нарысаў пра антыфашысцкае змаганьне («Руіны страляюць ва ўпор», «Дарогі скрыжаваліся ў Менску» і інш.), ляўрэат літаратурнай прэміі імя Я.Коласа.
1947 — Сьвятлана Акружная, беларуская актрыса, народная артыстка Беларусі, з 1969 г. акторка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Я.Коласа.
1961 — Уэйн Грэцкі, знакаміты канадзкі хакеіст, продкі якога паходзілі зь Беларусі.
1988 — Міхал Жызьнеўскі, актывіст Майдану, герой Нябеснай сотні. Загінуў у 2014 годзе падчас сутыкненьняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, калі атрымаў агнястрэльнае раненьне ў сэрца.
У памяці
1823 — Эдуард Джэнэр, ангельскі лекар, які стварыў вакцыну супраць воспы.
2003 — Уладзімер Мулявін, музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамбля «Песьняры», народны артыст Беларусі і СССР.
2006 — Павал Жук, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.