Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заблякавалі новыя сайты; ад санкцыяў беларускія НПЗ страцілі звыш 80 мільёнаў даляраў. Найважнейшае за 28 кастрычніка


Падзеі 28 кастрычніка

У Беларусі заблякавалі сайт Deutsche Welle, «Настоящего времени» і «Новага часу»

Страты нафтаперапрацоўчых заводаў у Мазыры і Наваполацку ад санкцый складаюць дзясяткі мільёнаў даляраў

Віцэ-прэм’ер Юры Назараў заявіў у Палаце прадстаўнікоў, што расейскія кампаніі хочуць павялічыць цану на сыравіну для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў

Уладзімір Пуцін возьме ўдзел у пасяджэньні вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі па відэасувязі

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, палякі нібыта нарошчваюць вайсковыя сілы на мяжы для пагрозаў Беларусі і саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі

Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка выказаліся пра агульнанацыянальны страйк, абвешчаны на 1 лістапада Беларускім аб’яднаньнем працоўных

«Белпошта» адсудзіла ў Народнай волі больш за 100 тысяч рублёў у якасьці кампэнсацыі за непрададзеныя наклады

Дысцыплінарная камісія Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў выключала з адвакатуры Яўгена Пыльчанку, апошняга абаронцу Віктара Бабарыкі

У Беларусі штодня адбываюцца разгляды і прысуды ў крымінальных справах, заведзеных на ўдзельнікаў пратэстаў супраць кіраваньня Лукашэнкі і фальсыфікацыі выбараў у 2020 годзе

Больш за год утрымліваюцца ў менскім сьледчым ізалятары бізнэсовец Аляксандар Васілевіч і валянтэр «Вясны» Андрэй Чапюк

Член прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Максім Знак і былая абаронца Марыі Калесьнікавай Людміла Казак сталі першымі беларусамі-ляўрэатамі прэміі Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў

Паводле польскага інтэрнэт-парталу Onet.pl у будынку на польска-беларускім памежным пераходзе адбыўся выбух

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG