Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З прычыны заходніх санкцый Расея хоча падвысіць цану на нафту для Беларусі


Санкцыйныя страты, ілюстрацыя
Санкцыйныя страты, ілюстрацыя

Віцэ-прэм’ер Юры Назараў заявіў у Палаце прадстаўнікоў, што расейскія кампаніі хочуць павялічыць цану на сыравіну для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

«Акурат вядзём кампанію закупу нафты на наступны год. Нам кажуць: слухайце, ну рызыкоўна з вамі працаваць. Давайце за рызыкі падымем цану. Мы абмяркоўваем, пераконваем, знаходзім рашэньні», — агучыў Юры Назараў прычыны засьцярогі расейскіх бізнэсоўцаў, пры гэтым не ўдакладніўшы, якія менавіта суб’екты настойвалі на павелічэньні цаны.

Чыноўнік запэўніў, што ўрад мае пэўныя пляны на выпадак прыняцьця пятага пакету заходніх санкцый. Маўляў, ранейшы досьвед эканамічных абмежаваньняў абагульнены ў «дарожныя мапы».

«Прадпрыемствы „Белнафтахіму“ пад рознымі санкцыямі ад 2007 году і за гэты час навучыліся, скажам так, хітраваць. Па кожным ведамстве распрацаваная „дарожная мапа“. Яна не застылая. Так, няма такога альгарытму, што калі вось пяты пакет санкцый уступіў, то ўжо ведаем, што рабіць. Але мы ведаем, як сябе паводзіць у выпадку далейшага паглыбленьня санкцый», — расказаў віцэ-прэм’ер пра абходныя шляхі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG