Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я гатовы стаць побач з Дылеўскім наконт страйку 1 лістапада, калі б ведаў альгарытм дзеяньняў», — Латушка


Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка
Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка

Пра гэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК) заявіў падчас стрыму на ютуб-канале Сьвятланы Ціханоўскай

У стрыме ўзялі ўдзел Латушка, Ціханоўская і сустаршыні «Рабочага руху» Ўладзіслава Чалей і Дзьмітры Ціт. Было абвешчана, што кіраўнік Беларускага аб'яднаньня працоўных (БАП) Сяргей Дылеўскі адмовіўся ўдзельнічаць у размове.

Менавіта БАП выступіла з ініцыятывай агульнанацыянальнага страйку з 1 лістапада. «Рабочы рух» выказаўся супраць гэтай ініцыятывы.

Напачатку Ціханоўская паведаміла, што для яе і яе каманды было нечаканасьцю як абвяшчэньне страйку, гэтак і ранейшае абвяшчэньне перадстрайкавай гатоўнасьці.

Яна падкрэсьліла, што для посьпеху страйку неабходнае адзінства.

Павал Латушка заявіў, што страйк павінен быць падрыхтаваны, адзначыў, што зь вялікай павагай ставіцца да Дылеўскага, але падкрэсьліў, што не атрымалася дасягнуць супольнай пазыцыі зь Беларускім абʼяднаньнем працоўных.

«Я гатовы стаць побач зь ім, калі б ведаў альгарытм дзеяньняў», — сказаў Латушка.

Кіраўнік НАК нагадаў, што леташні досьвед страйку ня быў удалым.

Ён сказаў, што не адгаворвае людзей ад удзелу ў страйку, але і ня выступіў у яго падтрымку.

Латушка нагадаў пра трагічную сытуацыю з ковідам і прапанаваў людзям па магчымасьці не хадзіць на працу, працаваць на адлегласьці, на пачатку страйку сысьці на бальнічны.

Адзін з кіраўнікоў «Рабочага руху» Дзьмітры Ціт выказаў меркаваньне, што перадумоваў для страйку 1 лістапада няма. Ён сказаў, што санкцыі могуць прывесьці да зьяўленьня прычынаў для эканамічнага страйку, а рэфэрэндум аб Канстытуцыі, які мае адбыцца ў лютым 2022 году, можа спарадзіць перадумовы для палітычнага страйку.

Сяргей Дылеўскі
Сяргей Дылеўскі

Лідэр Беларускага аб’яднаньня працоўных Сяргей Дылеўскі сёньня выступіў са зваротам да беларусаў, апублікаваным у тэлеграм-канале аб’яднаньня.

У ім ён ізноў заклікаў да агульнанацыянальнага страйку з 1 лістапада і распавёў, што яму прапаноўвалі грошы за адмову ад рашэньня.

«На наступны дзень пасьля абвяшчэньня даты страйку да мяне прыйшлі былыя (?) супрацоўнікі міліцыі і сталі актыўна пераконваць адмяніць забастоўку. Яны нават прапанавалі мне грошы, каб я адмовіўся ад нашага рашэньня. Але мы не здаемся і не адступім ад сваёй пазыцыі. Страйку з 1 лістапада быць!» — напісаў Дылеўскі ў сваім звароце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG