Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максім Знак і Людміла Казак — ляўрэаты прэміі Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў за ўнёсак у абарону правоў чалавека


Людміла Казак
Людміла Казак

Узнагароджаньне прайшло онлайн у рамках Міжнароднай выставы Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (International Bar Association).

Член прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Максім Знак і былая абаронца Марыі Калесьнікавай Людміла Казак сталі першымі беларусамі-ляўрэатамі прэміі IBA, паведаміла Каардынацыйная рада.

Словы падзякі ад Максіма перадала яго жонка і адвакат Надзея Знак:

«За кожным тыранам у гісторыі стаялі адвакаты, пракуроры і судзьдзі, якія апраўдвалі яго кіраваньне і каралі яго супернікаў за іх неіснуючыя злачынствы. Забываючы пра дух закону, юрысты адчыняюць скрыню Пандоры, якая з часам іх і паглыне. Махлярства з законам заўсёды мае свае наступствы. Я заклікаю ўсіх нас, юрыстаў, прыняць вядомае залатое правіла і заўсёды разглядаць Закон і Справядлівасьць як нашу першачарговую мэту, а не як інструмэнт. Для мяне вялікі гонар атрымаць такую ўзнагароду, і я зраблю ўсё магчымае, каб ёй адпавядаць».

Людміла Казак падчас сваёй прамовы адзначыла важнасьць міжнароднага прызнаньня.

«Ва ўмовах працяглых рэпрэсій і адсутнасьці легальных мэханізмаў абараніць сваіх калегаў нам вельмі важная падтрымка сусьветнай юрыдычнай супольнасьці. Я падзяляю гэтую ўзнагароду з усімі маімі калегамі, якія, нягледзячы ні на што, баранілі, працягваюць і, я ўпэўнена, працягнуць бараніць беларусаў і адстойваць прынцыпы прафэсіі адваката».

Што трэба ведаць пра вырак Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку

Прысуд палізьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку вынесьлі 6 верасьня 2021 году. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 — Знаку. Судзьдзя Сяргей Епіхаў.

Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • змова з мэтай захопу ўлады;
  • заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы;
  • стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраўніцтва ім.
Максім Знак і Марыя Калесьнікава ў судзе 6 верасьня 2021
Максім Знак і Марыя Калесьнікава ў судзе 6 верасьня 2021

Працэс заняў 17 паседжаньняў.Віны ніхто з палітвязьняў не прызнаў.
Марыя Калесьнікава і Максім Знак далучыліся да выбарчага штабу Віктара Бабарыкі ў траўні 2020-га — амаль адразу пасьля таго, як той абвясьціў пра сваё рашэньне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Абое сталі тварамі кампаніі нароўні з самім Бабарыкам — зьяўляліся на працэдуры падачы дакумэнтаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў ЦВК, падавалі туды сабраныя Бабарыкам подпісы за вылучэньне, актыўна камэнтавалі ход кампаніі і пляны штабу пасьля затрыманьня самога Бабарыкі.

Пасьля стварэньня аб’яднанага штабу і Максім Знак, і Марыя Калесьнікава працягнулі актыўную дзейнасьць у выбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай. Пасьля стварэньня Каардынацыйнай рады Знак і Калесьнікава ўвайшлі ў яе прэзыдыюм.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG