Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор Швед расказаў, як за мяжой адрэагавалі на запыты выдаць Латушку, Цапкалу і Ціханоўскую


Генпракурор Беларусі Андрэй Швед
Генпракурор Беларусі Андрэй Швед

Беларусь пакуль не атрымлівала афіцыйных адказаў ад краін Эўразьвязу на патрабаваньне выдаць дэмакратычных лідэраў Сьвятлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Валера Цапкалу.

Пра гэта расказаў журналістам генэральны пракурор Андрэй Швед. Па яго словах, у выпадку адмовы выдаць апазыцыянэраў «Менск пакідае за сабой права дзейнічаць сымэтрычна».

«Прынцып узаемнасьці, ён быў, ёсьць і будзе ў міжнародных адносінах, тут нічога новага. Мы выконваем свае дамоўныя абавязаньні і стараемся на прынцыпах узаемнасьці аказваць садзейнічаньне. Адпаведна, калі бачым, што партнэры не ідуць насустрач, за намі застаецца права такім жа чынам дзейнічаць», — цытуе чыноўніка «Інтэрфакс».

Пры гэтым Андрэй Швед адзначыў, што ў гэтым выпадку канкрэтныя тэрміны выдачы грамадзян ня вызначаныя.

«Калі ёсьць дамоўна-прававая база, то ў некаторых міжнародных пагадненьнях гэта вызначана. Але, як правіла, гэта рэглямэнтуецца унутраным заканадаўствам той краіны, дзе ідуць працэдуры выкананьня даручэньня аб аказаньнi прававой дапамогi, калі гэта не ўстаноўлена міжнароднай дамовай», — растлумачыў ён.

Пры гэтым генпракурор не ўдакладніў, што канкрэтна маецца на ўвазе пад выразам «дзейнічаць сымэтрычна».

Шэраг апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі, якія пакінулі тэрыторыю Беларусі, сілавыя ведамствы Беларусі ўключылі ў сьпіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці і дамагаюцца іх выдачы з-за мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG