Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка, Макар, Ціханоўская і яшчэ 15 чалавек. КДБ абнавіў пералік асобаў, датычных да «тэрарызму»


Афіцыйны сьцяг на будынку КДБ Беларусі
Афіцыйны сьцяг на будынку КДБ Беларусі

Сьледчае ўпраўленьне Камітэту дзяржбясьпекі расьсьледуе крымінальную справу, пачатую Генэральнай пракуратурай супраць удзельнікаў ініцыятывы BYPOL паводле факту арганізацыі 25 сакавіка «актаў тэрарызму» ў Менску і Барысаве.

У паведамленьні ведамства адзначаецца, што падазраваны ў спробе тэрарыстычнага акту Вячаслаў Маляйчук затрыманы і ўзяты пад варту.

Разам з тым, паводле КДБ, да супрацьпраўнай дзейнасьці «незарэгістраванай арганізацыі» таксама датычныя палітыкі Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка, былыя сілавікі Ігар Макар, Андрэй Астаповіч і Станіслаў Лупаносаў, блогер Антон Матолька. Агулам — 17 грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, плюс уласна Маляйчук.

У якасьці абвінавачаных паводле крымінальнай справы па ч.4 арт.16 і ч.3 арт.289 КК (акт тэрарызму, арганізаваны групай асобаў) прыцягнутыя 18 чалавек, пацьвярджаюць у ведамстве.

Паведамляецца, што фігуранты абвешчаныя ў міжнародны вышук. Падрыхтаваныя дакумэнты аб экстрадыцыі Сьвятланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі зь Літвы і Польшчы адпаведна.

Усе фігуранты справы ўнесеныя ў пералік арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці.

Раней ініцыятыва BYPOL папярэдзіла пра падрыхтаваную правакацыю з боку КДБ у Дзень Волі 25 сакавіка. Аднак замест гэтага менавіта апальных сілавікоў абвінавацілі ў спробе тэракту.

Сёньня ж Сьледчы камітэт паведаміў пра завядзеньне крымінальнай справы супраць кіраўнікоў Беларускага фонду спартовай салідарнасьці — Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG