Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя імёны сілавікоў, якіх разжалаваў Лукашэнка

абноўлена

Усяго ў сьпісе больш за 80 асобаў.

Сярод іх:

палкоўнік у адстаўцы Ўладзімер Барадач,

падпалкоўнікі КДБ у адстаўцы Сяргей Аніська і Валер Костка,

падпалкоўнік міліцыі запасу Мікалай Казлоў (цяперашні старшыня АГП),

старшы лейтэнант міліцыі запасу Ігар Макар,

падпалкоўнік міліцыі запасу Станіслаў Лупаносаў,

капітан юстыцыі запасу Андрэй Астаповіч (стваральнік ініцыятывы BYPOL),

палкоўнік міліцыі запасу Сяргей Маслоўскі,

старшы лейтэнант юстыцыі запасу Яўген Юшкевіч (былы сьледчы, якога ў красавіку зьняволілі ў СІЗА КДБ),

маёр юстыцыі запасу, былы сьледчы Ігар Лобан,

лейтэнант міліцыі запасу, былы опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС Уладзімер Жыгар,

падпалкоўнік запасу Фёдар Кандзіранда,

капітан запасу Аляксандар Васько,

падпалкоўнік міліцыі запасу зь Ліды, камандзір роты Юры Махнач,

маёр міліцыі запасу Сяргей Курачкін,

капітан міліцыі запасу Ягор Емяльянаў,

капітан міліцыі запасу Дзьмітры Кулакоўскі,

старшы лейтэнант міліцыі запасу Іван Колас,

старшы лейтэнант міліцыі запасу, былы ўчастковы інспэктар Ленінскага РУУС Менску Яўген Асінскі,

лейтэнант міліцыі запасу Аляксандар Кучынскі.

Сярод разжалаваных тры жанчыны:

  • капітан міліцыі запасу Надзея Татур,
  • старшы лейтэнант запасуд Дарʼя Канановіч,
  • капітан юстыцыі запасу Сьвятлана Хілько (цяпер у Народным антыкрызісным кіраўніцтве Паўла Латушкі, падрыхтавала праект рэформы МУС).

Напярэдадні тэлеграм-канал «Пул первого» тлумачыў пазбаўленьне званьняў так:

«У пэрыяд абвастрэньня грамадзка-палітычнага становішча ў краіне з мэтай яе дэстабілізацыі асобныя вайскоўцы і супрацоўнікі

  • нагняталі настроі пратэсту ў грамадзтве,
  • арганізоўвалі і ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах,
  • разьмяшчалі ў інтэрнэце экстрэмісцкія матэрыялы,
  • заклікалі да радыкальных дзеяньняў,
  • публікавалі асабістыя дадзеныя дзяржаўных службоўцаў, журналістаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, выступалі з абвінавачаньнямі, абразамі і пагрозамі на іх адрас.

Дыскрэдытуючы гонар і годнасьць вайскоўца і супрацоўніка, праяўлялі зьнявагу дзяржаўных сымбаляў, выкідалі службовыя пасьведчаньні, здымалі пагоны».

Цалкам сьпіс разжалаваных, у якім 86 імёнаў, апублікаваны на pravo.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG