Лінкі ўнівэрсальнага доступу
Перайсьці да галоўнага зьместу
Перайсьці да галоўнай навігацыі
Перайсьці да пошуку
Навіны
Усе навіны
Відэа і фота
Людзі
Палітыка
Эканоміка
Вайна
Беларусы на вайне
Палітвязьні
Культура
Каляндар
Толькі на свабодзе
Блогі
ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ
падкасты
Тэсты
Кнігі
Аўдыёкнігі
PREMIUM
МОВА
НА ХВАЛЯХ СВАБОДЫ
Сувязь
Абысьці блякаваньне
Падзяліцца інфармацыяй
Эмэйл-рассылка
ПАДПІСАЦЦА
RSS
падкасты
facebook
twitter
Сачыце за абнаўленьнямі
Усе сайты РС/РСЭ
Шукаць
РАССЫЛКА
НАВІНЫ
Шукаць
Папярэдняя старонка
Наступная старонка
Гарачыя навіны!
Фотагалерэі
50 запамінальных здымкаў 2020 году ад Радыё Свабода
25 сьнежань 2020, 14:40
Радыё Свабода
Каранавірус, арышты палітычных апанэнтаў Лукашэнкі, выбары, пратэсты і гвалт сілавікоў, жаночы рух і маршы салідарнасьці. Як прайшоў 2020 год у фатаздымках Радыё Свабода.
1
Рабочыя мацуюць дзяржаўны герб побач з Нацыянальным аэрапортам, 29 студзеня
2
Майк Пампэо сустракаецца з Ўладзімерам Макеем. 1 лютага. Менск. Гэта другі ў гісторыі візыт дзяржаўнага сакратара ЗША ў Беларусь. Беларусь выслала амбасадара ЗША ў 2008 годзе, пасьля таго як Вашынгтон наклаў на яе санкцыі за парушэньні правоў чалавека. З таго часу амбасада ЗША працуе ў Беларусі ў скарочаным складзе
3
Падрыхтоўка пляцоўкі для святкаваньня Дня беларускай міліцыі. 4 сакавіка 2020 году
4
Чалавек ідзе ў масцы чумнога доктара каля галоўнага ўваходу ў БНТУ. Тут выявілі першы выпадак заражэньня каранавірусам у Беларусі. 27 лютага 2020 году
5
Шуміліна, Віцебская вобласьць. Марлевыя маскі сохнуць на падворку аднаго з дамоў. Падчас каранавіруснай эпідэміі ў гэтым раёным цэнтры быў адзін з асяродкаў хваробы. Нястача мэдычных сродкаў засьцярогі адчувалася ў мясцовым раённым шпіталі. 8 красавіка 2020 году
6
Пара з прычыны каранавірусу слухае набажэнства звонку храма ў гонар абраза Божай Маці «Ўсіх тужлівых радасьць», 19 красавіка 2020 году. Паводле афіцыйных дадзеных, колькасьць захварэлэх на COVID-19 на канец красавіка дасягнула 14 027 выпадкаў
7
Пахаваньне памерлага ад каранавірусу ў Стоўпцах. 23 красавіка 2020 году. У ноч з 21 на 22 красавіка ў Стоўпцах памерлі 5 чалавек, 23 красавіка як мінімум 6. Прычым у даведках аб сьмерці пісалі дыягназы «сардэчная недастатковасьць» і «пнэўманія». Усіх хавалі ў закрытых трунах
8
Аляксандар Лукашэнка на парадзе да 75-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Трыбуны для гледачоў былі разьлічаныя на 11 тысяч чалавек, яны былі амаль цалкам запоўненыя. Вельмі мала людзей было ў масках. Большасьць амбасадараў краінаў Эўразьвязу не прыйшлі на парад у Менску. Паводле афіцыйных дадзеных, на 9 траўня ў Беларусі выявілі яшчэ 951 выпадак каранавірусу і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў
9
Віктар Бабрыка перад сваёй прэс-канфэрэнцыяй пасьля падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для вылучэньня ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, 20 траўня, Менск
10
Сяргей Ціханоўскі за некалькі гадзін да затрыманьня. 29 траўня, Горадня. Блогера затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала ўтрымаць яго за вопратку
11
Чарга ля пікету Сьвятланы Ціханоўскай у Менску, 31 траўня. Днём 31 траўня людзі выйшлі падпісацца на выбарчыя пікеты альтэрнатыўных кандыдатаў па ўсёй Беларусі. Неаднаразова людзі ў чарзе казалі, што на пікеты іх прывяло затрыманьне Сяргея Ціханоўскага. Чэргі да пікетаў былі ня толькі ў Менску (на гэтым фота), але і ў Горадні, Берасьці, Гомлі, Магілёве, Жлобіне, Маладэчне, Віцебску, Лідзе, Стоўпцах, Рэчыцы і іншых гарадах
12
Невядомы чалавек перакрывае праход да дому Віктара Бабарыкі, у якім у гэты час праходзіць ператрус. Самога Віктара Бабарыку і ягонага сына у гэты час дапытваюць. 18 чэрвеня 2020 году. Пазьней Віктар і Эдуард Бабарыкі будуць арыштаваныя і зьмешчаныя ў СІЗА КДБ
13
Пасьля затрыманьня Віктара Бабарыкі людзі выйшлі падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты. Моцная залева ня стала перашкодай, каб стаяць у чарзе па подпіс. 18 чэрвеня. Менск
14
Затрыманьне раварыста падчас акцыі пратэсту ў Менску, 19 чэрвеня. Па ўсёй краіне прайшлі апошнія пікеты для збору подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама акцыі салідарнасьці са зьняволенымі палітычнымі актывістамі і прэтэндэнтам на прэзыдэнта Віктарам Бабарыкам. Паводле зьвестак праваабарончага цэнтру «Вясна», у Менску затрымалі больш за 150 чалавек
15
Супрацоўнікі АМАП не прапускаюць жанчыну прайсьці праспектам Незалежнасьці ў бок плошчы Перамогі. У гэтым месцы адбываўся «ланцуг салідарнасьці». Менск, 19 чэрвеня
16
Затрыманьне падчас пратэсту супраць нерэгістрацыі альтэрнатыўных кандыдатаў. Менск. 14 ліпеня. Людзі ў многіх гарадах Беларусі выйшлі на вуліцы вечарам 14 ліпеня пасьля нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Праваабаронцы налічылі звыш 250 затрыманых (у тым ліку 15 журналістаў) падчас пратэстаў 14 ліпеня ў розных гарадах Беларусі
17
Людзі, якіх затрымалі падчас пратэстаў супраць нерэгістрацыі кандыдатаў, стаяць каля сьцяны ва ўнутраным дворыку Савецкага РУУС. 14 ліпеня 2020 году
18
Марыя Калесьнікава, Сьвятлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала. Першы перадвыбарчы пікет Сьвятланы Ціханоўскай і аб'яднага штабу ў Дзяржынску, 19 ліпеня. Пасьля рэгістрацыі кандыдаткай у прэзыдэнты толькі Сьвятланы Ціханоўскай штабы Бабарыкі і Цапкалы вырашылі аб’яднаць высілкі зь ейнай камандай
19
Людзі, якія празь вялікую чаргу не змаглі трапіць на перадвыбарчы пікет кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай у Слоніме, назіраюць за яе выступам праз шчыліны ў агароджы футбольнага стадыёну. 1 жніўня
20
Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская выступае перад 20 тысячамі людзей на перадвыбарчым пікеце ў Берасьці. 2 жніўня
21
Затрыманьне ў Менску ў апошні дзень перад выбарамі, 8 жніўня. Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі
22
Выбухі сьвятлашумавых гранат падчас разгону акцыі пратэсту ў ноч пасьля выбараў. Вечарам 9 жніўня, пасьля заканчэньня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах, каля стэлы «Менск — горад-герой» сабраліся людзей, каб выказаць сваё незадавальненьне несумленнай, на іх думку, выбарчай кампаніяй. Іх сустрэлі праваахоўнікі, якія спрабавалі разагнаць пратэст, ужывалі розныя спэцсродкі
23
Дэманстранты нясуць параненага Рамана Зайцава, які моцна пацярпеў пасьля выбуху сьвятлашумавой гранаты. Менск. Ноч пасьля дня галасаваньня
24
Моцна параненая Марыя Зайцава пасьля выбуху сьвятлашумавой гранаты, якую сілавікі кінулі ў натоўп. Марыя дагэтуль ня чуе на правае вуха. Менск
25
Параненая стрэлам сілавіка журналістка «Нашай нівы» Натальля Лубнеўская, Менск, 10 жніўня. Перасьлед журналістаў незалежных мэдыя раптоўна ўзмацніўся са жніўня, на многіх зь іх завялі крымінальныя справы. «Рэпартэры бязь межаў» назвалі Беларусь самай небясьпечнай у Эўропе краінай для журналістаў
26
12 жніўня каля 200 мэдработнікаў у Менску выйшлі на акцыю пратэсту супраць гвалту сілавікоў падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі. Да ўдзельнікаў акцыі выйшаў міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік і прапанаваў паразмаўляць унутры актавай залі мэдычнага ўнівэрсытэту. Але мэдыкі адмовіліся, сказаўшы: «Размаўляйце з намі тут і цяпер». Пасьля акцыі салідарнасьці мэдыкаў затрымалі рэаніматоляга шпіталя хуткай дапамогі
27
Каля 250 жанчын у белым выйшлі каля Камароўскага рынку ў Менску на знак пратэсту супраць жорсткасьці сілавікоў. Міліцыя прасіла жанчын разысьціся. Пасьля гэтай акцыі па ўсім горадзе і ўсёй краіне пачалі выходзіць жанчыны з кветкамі. 12 жніўня
28
Некалькі соцень чалавек выйшлі ў ноч з 13 на 14 жніўня з турмы на Акрэсьціна. Зьнясіленыя, пабітыя людзі расказвалі, што зь імі адбывалася ў аўтазаках і РУУСах
29
Удзельніца акцыі абдымае вайскоўца, які стаіць на варце каля Дома ўраду на плошчы Незалежнасьці ў Менску, 14 жніўня 2020 году. Стыхійная акцыя пратэсту 14 жніўня каля Дома ўраду ў Менску доўжылася каля чатырох гадзін, у ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Праваахоўнікі нікога не затрымлівалі, толькі назіралі
30
15 жніўня ў Менску пахавалі Аляксандра Тарайкоўскага — пратэстоўца, які загінуў падчас разгону дэманстрацыі каля станцыі мэтро «Пушкінская» 10 жніўня. За ўвесь час падчас пратэстаў пры розных абставінах загінулі сама меней 4 чалавекі. Пры гэтым улады і кіраўніцтва МУС ні разу не прызналі, што людзі загінулі ад рук сілавікоў. Гэтыя людзі на сёньня лічацца ахвярамі пратэстаў
31
Праўладны мітынг на плошчы Незалежнасьці ў Менску, 16 жніўня. У нядзелю апоўдні на плошчы Незалежнасьці ў Менску прайшоў мітынг у падтрымку дзяржаўнага курсу з удзелам Лукашэнкі. На яго сабралі каля 10 тысяч чалавек, зьвезеных з усёй Беларусі
32
Тысячы людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі прыйшлі да стэлы «Мінск — горад-герой» падчас «Маршу свабоды». 16 жніўня 2020 году. «Марш свабоды» ў Менску на праспэкце Пераможцаў сабраў больш за 200 тысяч чалавек
33
Супрацоўнікі Купалаўскага тэатру ў Менску паказваюць экс-міністру культуры Беларусі Юрыю Бондару заявы аб звальненьні. 17 жніўня
34
Ніна Багінская на жаночай акцыі каля Камароўскага рынку 22 жніўня 2020 году. «Жаночыя маршы» праводзіліся штосуботу. У іх бралі ўдзел ад некалькіх соцень да дзесяці тысяч удзельніц
35
«Марш новай Беларусі». Менск, плошча Незалежнасьці. У сталіцы сабраліся каля 250 тысяч чалавек. 23 жніўня
36
Вочы вайскоўца, які стаіць у ачапленьні ля стэлы «Мінск — горад-герой». 23 жніўня
37
Хвіліна цішы на плошчы Леніна ў Горадні ў памяць пра забітага Аляксандра Тарайкоўскага. 23 жніўня. Пратэсты ў Горадні сталі аднымі з самых масавых у Беларусі
38
Квір-калёна далучылася да жаночага маршу. Ад 10 да 20 чалавек пад вясёлкавымі сцягамі бралі ўдзел у суботніх і нядзельных марашах. Упершыню квір-калёна выйшла на пратэст 5 верасьня
39
Удзельніца жаночага маршу паказвае сілавіку ў ачапленьні Дому ўраду фота з параненымі падчас пратэстаў людзьмі. Ён заплюшчвае вочы. 5 верасьня
40
Жанчыны выйшлі на «Бліскучы марш». На вуліцы Сурганава затрымалі каля 300 жанчын. Сярод іх і мадэль Аляксандра Вараб'ёва. 19 верасьня
41
Картэж Аляксандра Лукашэнкі едзе пустым праспектам Незалежнасьці на інаўгурацыю ў Палац Незалежнасьці. Многія ў той дзень называлі гэтую інаўгурацыю «тайнай», бо пра яе правядзеньне ніхто ня ведаў. 23 верасьня
42
Жанчына, пацярпелая падчас разгону дэманстрацыі каля стэлы «Мінск — горад герой», 23 верасьня. Увечары ў Менску і шэрагу іншых гарадоў адбыліся масавыя акцыі пратэсту, выкліканыя інаўгурацыяй. Праваахоўныя органы жорстка дзейнічалі супраць пратэстоўцаў, у Менску былі ўжытыя вадамёты і пярцовы газ. Згодна з падлікамі ведамства, за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымалі 364 чалавекі, зь іх у Менску — 252.
43
Пратэстоўцы падчас нядзельнага маршу на праспекце Незалежнасьці ў Менску. На дарозе надпіс «3%». 27 верасьня
44
Баец у форме колеру хакі без азнакаў утрымлівае дзяўчыну за шыю, адначасна пускае газ у іншага пратэстоўца. Горадня, побач з моладзевым цэнтрам «Усход», 27 верасьня
45
«Марш вызваленьня палітвязньняў» 4 кастрычніка ў Менску. Пратэстоўцаў на праспэкце Машэрава пачалі разганяць вадамётам
46
Студэнты МДЛУ стаяць у счэпцы перад уваходам у свой унівэрсытэт 26 кастрычніка 2020 году. Студэнты 9 беларускіх ВНУ далучыліся да агульнанацыянальнага страйку, які абвясьціла Сьвятлана Ціханоўская
47
«Сафары» на полі каля Курапатаў. 1 лістапада падчас чарговага маршу пратэсту сілавікі жорстка затрымлівалі людзей па дарозе ва ўрочышча Курапаты. Пры гэтым выкарыстоўваліся сьвятлашумавыя гранаты, а сілавікі на мікрааўтобусах ганяліся за пратэстоўцамі проста па полі
48
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Менску. 13 лістапада. Увечары 11 лістапада невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова. Раман Бандарэнка выйшаў абараніць стужкі, яго схапілі і зьвезлі на мікрааўтобусе невядомыя. Пазьней у амаль непрытомным стане моцна пабітага менчука даставілі з Цэнтральнага РУУС Менску ў лякарню хуткай дапамогі. 12 лістапада Бандарэнка памёр. Крымінальную справу па факце сьмерці не завялі, але затрымалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна.
49
Сілавікі шукаюць людзей, якія схаваліся пасьля акцыі на «плошчы Пераменаў» у памяць пра Рамана Бандарэнку, 15 лістапада. Агулам у той дзень затрымалі больш за 1200 чалавек.
50
Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў імшу пасьля свайго вяртаньня ў Беларусь. Менск, 24 сьнежня. 31 жніўня, калі мітрапаліт спрабаваў вярнуцца на радзіму, беларускія памежнікі адмовілі яму ва ўездзе ў краіну без тлумачэньняў
50 запамінальных здымкаў 2020 году ад Радыё Свабода
Катэгорыі
Мультымэдыя
Ці зьменшацца рэпрэсіі пасьля выбараў 2025 году?
Як урадавы гараж перайшоў ва ўласнасьць Аляксандра Лукашэнкі. РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ
Ціханоўская: «Набліжаць перамены — задача кожнага з нас»
Яшчэ
Відэа
Ці зьменшацца рэпрэсіі пасьля выбараў 2025 году?
Як урадавы гараж перайшоў ва ўласнасьць Аляксандра Лукашэнкі. РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ
Ціханоўская: «Набліжаць перамены — задача кожнага з нас»
Яшчэ
XS
SM
MD
LG