Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі міліцыянт, які запісаў зварот да калег, зьехаў з краіны


Іван Коласаў
Іван Коласаў

Участковы міліцыянт Іван Колас, які служыў у Гомлі, сёньня зьехаў з краіны. Учора ён запісаў рэзанансны відэазварот да калег і адаслаў яго Telegram-блогерам.

«Ужо праз 20 хвілін пасьля таго, як у інтэрнэце зьявіўся зварот, да мяне пачалі грукаць у дзьверы мае начальнікі. Я ім дзьверы не адчыніў. Яны патрабавалі пасьведчаньне і жэтон. Я іх скінуў ім з гаўбца», — сказаў Свабодзе Іван Колас.

Ён расказаў, што даўно ня быў згодны з палітыкай у краіне і што галасаваў за Сьвятлану Ціханоўскую.

«І сваімі вачыма бачыў — колькі людзей за яе. Але краем усяго для мяне стала, калі я ўбачыў, што робяць мае калегі на вуліцах Менску! Яны проста зьнішчаюць народ. Я ведаю, і сярод нас ёсьць нармальныя супрацоўнікі, якія супраць гвалту, але яны баяцца выказацца, баяцца страціць працу. Мой зварот, можа, некага закране, можа, калегі мяне пачуюць», — кажа Іван Колас.

Ён даслаў зварот Telegram-блогерам, бо «ўсе супрацоўнікі міліцыі чытаюць гэтыя Telegram-каналы і ўбачаць мой зварот».

Міліцыянт спадзяецца, што «краіна наша выстаіць». Пакуль ён ня можа вярнуцца, бо яму паступіла інфармацыя, што супраць яго кіраўніцтва шукае магчымы кампрамат. «У нас жа такое беззаконьне, што ўсё можа быць», — дадаў міліцыянт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG