Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рыхтавалі да вайны супраць свайго народу». Падпалкоўнік міліцыі расказаў, як рыхтаваліся да выбараў і зьбіцьця


Перадвыбарчы Ціханоўскай мітынг у Лідзе.
Перадвыбарчы Ціханоўскай мітынг у Лідзе.

«Ідэалягічная падрыхтоўка была такая: калі дзейная ўлада пацерпіць паразу, то кожнага з нас [супрацоўнікаў міліцыі] будуць вешаць на суках пры дарозе. Таму абараняць гэтую ўладу трэба любымі сродкамі і спосабамі».

Партал tut.by запісаў аповед падпалкоўніка міліцыі зь Ліды, камандзіра роты Юрыя Махнача.

Яшчэ ў чэрвені яму ад намесьніка начальніка Лідзкага РАУС Дзяніса Аўраменкава паступіў загад разганяць мірны пікет у Лідзе.

Туды выйшлі, паводле Махнача, мірныя людзі — пэнсіянэры, мужчыны, жанчыны зь дзецьмі і вазочкамі, якія нічога дрэннага не рабілі. Ён адмовіўся выконваць загад начальства, які, у сваю чаргу, прыйшоў зьверху, ад намесьніка начальніка УУС Горадзенскага аблвыканкаму Аляксандра Шастайлы.

Падчас перадвыбарчай кампаніі пачалася «рэальная падрыхтоўка органаў унутраных спраў да вайны супраць свайго народу», — кажа Махнач. «Ідэалёгія была такая: калі дзейная ўлада пацерпіць паразу, то кожнага з нас будуць вешаць на суках пры дарозе. Таму гэтую ўладу трэба абараняць любымі сродкамі і спосабамі», — пераказвае ён.

«У Лідзе адбываліся страшныя рэчы: білі людзей на тэрыторыі РАУС, зьбівалі і катавалі ў аўтазаках, на мыйцы аўтатранспарту РАУС». Юры Іванавіч кажа, што гэта рабілі супрацоўнікі АМАПу Горадзенскага аблвыканкаму і супрацоўнікі Лідзкага РАУС. У той момант сам ён быў у адпачынку — бо яшчэ перад выбарамі зразумеў, што ня можа хадзіць на працу.

У Лідзкім РАУС 13 афіцэраў не пагадзіліся са зьбіцьцём і катаваньнямі людзей і «з узьнятай галавой» падалі рапарты аб звальненьні. Яны гатовыя даваць паказаньні аб фактах супрацьпраўных дзеянняў на тэрыторыі Лідзкага РАУС.

Махнач служыў у міліцыі 23 гады і ніколі ня мог падумаць, што так павернецца: «Што мы пачнем ставіцца па-зьверску і па-быдлячаму да людзей сваёй краіны. Мне сорамна насіць пагоны».

18 жніўня Юры Іванавіч павінен выйсці на працу, каб падаць рапарт аб звальненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG