Пра гэта паведаміла агенцтва БЕЛТА.
Увядзеньне такога збору прадугледжвае абноўлены падатковы кодэкс, які ўступіў у сілу з 1 студзеня. Збор уводзіцца на год, да 1 студзеня 2023 году, заплаціць трэба будзе 1 базавую велічыню (цяпер 29 рублёў).
Збор будуць плаціць кіроўцы аўтамабіляў, што належаць арганізацыям або фізычным асобам.
Ад выплаты збору вызваляюцца машыны, на якіх едуць на пахаваньне блізкіх і сваякоў, удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I і II групаў і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзянаў.
Падатак пачнуць браць празь месяц. Абяцаюць, што грошы пойдуць на барацьбу з каранавірусам.