Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пра адстаўку Трудо і Канаду як «51-ы штат ЗША»


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пракамэнтаваў адстаўку кіраўніка ўраду Канады Джастына Трудо ў сваёй сацыяльнай сетцы TRUTH:

«Шмат каму ў Канадзе вельмі хацелася б быць 51-м штатам. Злучаныя Штаты больш ня могуць цярпець велізарны гандлёвы дэфіцыт і субсыдыі, неабходныя Канадзе, каб заставацца на плаве. Джастын Трудо ведаў гэта і падаў у адстаўку. Калі б Канада аб’ядналася з ЗША, не было б тарыфаў, падаткі б значна зьнізіліся і яны былі б цалкам абароненыя ад пагрозы з боку расейскіх і кітайскіх караблёў, якія ўвесь час іх атачаюць. Разам гэта была б вялікая нацыя!!!»

Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо ў панядзелак, 6 студзеня, абвясьціў, што пакідае пасаду лідэра Лібэральнай партыі Канады. Ён застанецца на пасадзе прэм’ер-міністра, пакуль ня вызначыцца кандыдатура, якая яго заменіць.

Праца канадзкага парлямэнту будзе прыпыненая да 24 сакавіка.

Трудо заявіў, што складзе паўнамоцтвы, як толькі партыя выбера новага старшыню. Новы лідэр дзяржавы павінен быць выбраны ў выніку «агульнанароднага спаборнага працэсу», падкрэсьліў Трудо. Ён удакладніў, што ў найбліжэйшыя месяцы краіну чакаюць новыя выбары. Сам ён балятавацца на іх ня мае намеру.

Калі б Трудо не падаў у адстаўку, чарговыя парлямэнцкія выбары ў Канадзе адбыліся б сёлета 20 кастрычніка. Цяпер, магчыма, яны пройдуць раней.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG