7 студзеня адзначаецца Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара. У гэты дзень пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі. Яны сьпявалі песьні, а гаспадары павінны былі запрасіць іх у хату і пачаставаць.
Дзень у гісторыі
1610 — Галілео Галілей упершыню паведаміў пра адкрыцьцё чатырох найбуйнейшых спадарожнікаў Юпітэра.
1929 — у Менску пачалася ІІ Усебеларуская краязнаўчая канфэрэнцыя.
У гэты дзень нарадзіліся
1858 — Эліэзэр Бэн-Егуда, «бацька сучаснага іўрыту», заснавальнік гебраізму, нарадзіўся ў вёсцы Лужкі Віленскай губэрні, цяпер Шаркоўшчынскі раён Віцебскай вобласьці Беларусі.
1877 — Стэфан Багушэўскі, кнігавыдавец і кніганоша, адзін з пачынальнікаў беларускага руху.
1888 — Дамінік Аніська, рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дзяяч эміграцыі.
1896 — Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог і актывіст дыяспары.
1897 — Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР. У часы ягонага кіраваньня (1924–1927 гг.) праводзілася дзяржаўная палітыка беларусізацыі. У 1924 годзе пад ягоным кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад Беларусі Віцебшчыны й Магілёўшчыны, адрэзаных Масквой амаль адразу пасьля абвяшчэньня БССР. У 1926-м удалося дабіцца перадачы з РСФСР у склад Беларусі Гомля з Рэчыцай і яшчэ сямі паветаў. У часы сталінскіх рэпрэсіяў Адамовіч скончыў жыцьцё самагубствам (1937 г.).
1907 — Соф’я Друкер, опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.
1910 — Канстанцін Заслонаў, адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі.
1938 — Валянцін Ждановіч, фатограф і фотамастак.
1939 — Пётра Чавус, першы міністар абароны Рэспублікі Беларусь.
1952 — Віталь Гарановіч, паэт, пэдагог.
1963 — Мікалай Аўтуховіч, Мікалай Аўтуховіч, вэтэран афганскай вайны, прадпрымальнік, грамадзкі дзеяч, палітычны вязень. У ліпені 2006 году нібыта за нясплату падаткаў быў асуджаны на 3 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасьці. У лютым 2009 году зноў затрыманы і ў 2010 годзе асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы за знойдзеныя ў яго некалькі паляўнічых патронаў. Зноў затрыманы ў сьнежні 2020 году і ў кастрычніку 2022 году асуджаны на 25 гадоў зьняволеньня, паводле афіцыйнай фармулёўкі, за кіраўніцтва «тэрарыстычнай групоўкай».
У памяці
1943 — Нікола Тэсла, памёр славуты сэрбскі інжынэр і вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі.
1964 — Янка Журба, беларускі паэт.
1991 — Кандрат Крапіва, беларускі паэт, народны пісьменьнік Беларусі.
1995 — Анатоль Ляляўскі, рэжысэр тэатра лялек, народны артыст Беларусі.
2017 — Антон Шукелойць, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920-1930-х у Заходняй Беларусі, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.