Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскіх рэгіёнах праз пандэмію абмежавалі продаж алькаголю. У Маскве ён вырас на 148%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У некалькіх расейскіх рэгіёнах на фоне пандэміі каранавірусу абмежавалі продаж алькаголю.

З 1 красавіка ў Карэліі сьпіртовыя напоі прадаваць будуць толькі з 10.00 да 14.00. 31 сакавіка продаж алькагольных напояў таксама абмежавалі ў некалькіх раёнах Якуціі. Кіраўнік рэгіёну Айсен Нікалаеў патлумачыў гэта зафіксаваным ростам колькасьці злачынстваў у стане ап’яненьня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«За выхадныя рэзка ўзрасла пʼяная злачыннасьць, ёсьць і чалавечыя ахвяры, так што я кіруюся інтарэсамі большасьці жыхароў», — растлумачыў ён. Забарона на продаж алькаголю будзе дзейнічаць мінімум да 6 красавіка.

Раней сябра Грамадзкай палаты Расеі, кіраўнік праекту «Цьвярозая Расея» Султан Хамзаеў накіраваў ва ўрад Расеі ліст з просьбай абмежаваць продаж алькагольных напояў з прычыны каранавірусу. У Маскве пасьля ўвядзеньня рэжыму самаізаляцыі продажы алькаголю вырасьлі на 148%.

Гэты рэжым уведзены ўжо больш за ў 30 рэгіёнах Расеі, паведамляецца на сайце апэратыўнага штаба. Па дадзеных на 31 сакавіка ў Расеі каранавірусам заразіліся 2337 чалавек, памерлі ўжо 23 чалавекі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG