22 сакавіка адкрылі помнік у памяць аб 145 загіблых у тэракце ў падмаскоўнай канцэртнай залі.
Пасьля размовы Дональда Трампа і Ўладзіміра Зелянскага, якая адбылася 19 сакавіка, адной з самых папулярных тэмаў стала прапанаванае Ўкраіне «амэрыканскае валоданьне» украінскімі атамнымі электрастанцыі ў якасьці меры іх абароны.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які фактычна пачынае скасаваньне фэдэральнага Дэпартамэнту адукацыі.
Зьняцьце забароны на проціпяхотныя міны ў Польшчы і краінах Балтыі, вытворчасьць новых зьнішчальнікаў у Францыі, павелічэньне выдаткаў на абарону ў Нямеччыне — плянамі нарошчваньня вайсковых выдаткаў у апошнія дні падзяліліся прадстаўнікі адразу некалькіх эўрапейскіх дзяржаваў.
Загінуў Дзям’ян Ганул — заснавальнік і кіраўнік ГА «Вулічны фронт», удзельнік «Рэвалюцыі годнасьці» 2014 году.
У Фінляндыі лідэра групоўкі «Русіч» Яна Пятроўскага пакаралі пажыцьцёвым тэрмінам за ўчыненьне ваенных злачынствах ва Ўкраіне.
Нядаўняя сварка ўладальніка спадарожнікавай кампаніі Starlink мільярдэра Ілана Макса з уладамі Польшчы і яго неаднаразовыя намёкі на магчымае адключэньне Starlink ва Ўкраіне прымусілі і Кіеў, і ЭЗ распрацоўваць крызісныя варыянты захаваньня спадарожнікавай сувязі.
Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду не прыняла даверчыя граматы ад пасла РФ Алега Озерава, прызначанага летась ў верасьні. У МЗС РФ 5 сакавіка выклікалі пасла Малдовы і ўручылі яму ноту з патрабаваньнем растлумачыць «прычыны парушэньня» палажэньняў Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыпыніў усю вайсковую дапамогу Ўкраіне пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у Белым доме на мінулым тыдні, паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на прадстаўніка Белага дома. «Настоящее время» сабрала рэакцыі экспэртаў.
Рабочая група Інстытуту ўзбэцкай мовы, літаратуры і фальклёру Акадэміі навук Узбэкістану прапанавала замяніць замежныя словы нацыянальнымі аналягамі.
Сям’я крытыка Крамля Барыса Нямцова падзялілася ўспамінамі ягонай маці — праз 10 гадоў пасьля таго, як расейскі палітык быў застрэлены на Маскварэцкім мосьце. У інтэрвію, якое запісала дачка Нямцова, яго маці Дзіна апісвае палітычнае абуджэньне свайго сына.
Тэлеканал «Настоящее время» расказаў пра заснавальніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, пра тое, за што ён змагаецца і як адбывае палітычна матававаны вырак у беларускай турме.
Гэты мэмарыял на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве ня мае афіцыйнай назвы, але кожны дзень тут зьяўляюцца новыя сьцяжкі, кожны зь якіх сымбалізуе загінулага ўкраінскага вайскоўца.
У кароткім тэксьце рэзалюцыі — жаль па ахвярах «расейска-ўкраінскага канфлікту», у ёй пацьвярджаецца, што мэтай ААН зьяўляецца падтрыманьне міжнароднага міру і бясьпекі. Рэзалюцыя заклікае да больш хуткага ўстанаўленьня трывалага міру. у ёй няма асуджэньня расейскай агрэсіі.
Андрэй Кушняроў ваюе за Ўкраіну, зьяўляецца кіраўніком Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў і ўкараняе на фронце робатаў для выратаваньня жыцьцяў.
Эўрапейскія краіны, у тым ліку Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына, заявілі, што павінны быць часткай любых будучых перамоваў аб лёсе Украіны, падкрэсьліўшы, што «агульнай мэтай павінна быць тое, каб Украіна магла гаварыць з пазыцыі сілы».
Прэзыдэнт Чэхіі Пэтар Павэл 6 лютага падпісаў закон Lex Ukrajinа, накіраваны на падаўжэньне ў Чэхіі часовай абароны ўкраінскіх уцекачоў. Адна зь яго паправак уводзіць забарону на выдачу чэскага грамадзянства расейцам, якія перад гэтым не адмовіліся ад пашпарта Расеі. Закон раней ухваліў Сэнат Чэхіі.
Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо правёў перамовы з Трампам. Раней Трамп прыпыніў новыя тарыфы на тавары з Мэксыкі.
Сьвятлана Ціханоўская перакананая, што выбары 26 студзеня ў Беларусі ня маюць ніякага сэнсу ні для беларусаў, ні для беларускага дэмакратычнага руху, ні для міжнародных партнэраў.
Ізраіль прыпыніў працэс перадачы 110 палестынскіх зьняволеных, запатрабаваўшы ад ХАМАСу (прызнаны ў ЗША і ЭЗ тэрарыстычнай арганізацыяй) гарантыі бясьпекі для наступнай групы закладнікаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве канцылярыі прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу.
Загрузіць яшчэ