Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове першая сьмерць ад каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Малдове першы чалавек загінуў ад каранавіруснай інфэкцыі, паведаміла ў сераду раніцай міністарка аховы здароўя Віярыка Думбрэвяну.

Паводле міністаркі, мінулай ноччу памерла 61-гадовая жанчына ад COVID-19. Каранавірус у яе быў знойдзены 8 сакавіка. Акрамя таго, жанчына мела і іншыя хваробы — цукровы дыябэт і высокі артэрыяльны ціск.

Па словах міністаркі, двое захварэлых ужо паправіліся, напярэдадні аднаго выпісалі зь лякарні.

Усяго ў Малдове ў пэрыяд з 7 сакавіка па цяперашні час зарэгістравалі 30 хворых на каранавірус. 16 зь іх вярнуліся з Італіі, Францыі, Вялікай Брытаніі, Швайцарыі і Гішпаніі, а 14 заразіліся ў выніку перадачы інфэкцыі на месцы, паведамляе «Інтэрфакс».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG