Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што адбываецца на закрытай мяжы з Расеяй. ВІДЭА


Апоўначы 18 сакавіка супрацоўнікі Памежнай службы ФСБ Расеі пачалі разварочваць легкавікі, якія ехалі ў бок Расеі.

Рух людзей забаронены — расейскі ўрад выказаў крытыку захадаў у барацьбе з кранавірусам, якія прымаюцца ў Беларусі. Аляксандар Лукашэнка абурыўся гэтым рашэньнем расейскіх уладаў.

Свабода назірала і за тым, што адбывалася на беларуска-расейскай мяжы перад закрыцьцём — у ноч на 18 сакавіка. Цяпер глядзім, што раніцай абдываецца на памежным пераходзе паміж беларускімі Шухаўцамі і расейскім пасёлкам Краснае на трасе М1.

Сёньня абстаноўка на мяжы спакойная, у параўнаньні з учорашнім вечарам — учора была велізарная чарга з фураў. Цяпер рух аўтамабіляў невялікі, больш машын, якія едуць з Расеі ў Беларусь (найперш, фуры). Фуры на Расею едуць ня так часта — адна-дзьве на хвіліну. Вялікай чаргі на мяжы няма. Стаяць прыкладна некалькі дзясяткаў фураў.

На дарозе стаіць машына беларускай мытнай службы, час ад часу мытнікі выходзяць з машыны, спыняюць легкавыя аўтамабілі, у тым ліку з расейскімі нумарамі, размаўляюць пра нешта з кіроўцамі і адпускаюць іх.

Уначы на мяжы таксама стаяў аўтамабіль ДАІ, але ДАІ нікога не спыняла, проста назірала.

Аўтамабілі, якія ідуць з Расеі, увогуле ніяк не кантралююцца — гэта нам пацьвердзілі і супрацоўнікі ДАІ, і мытнікі, і людзі, якія ўжо вярнуліся з Расеі.

Побач зь мяжой — велізарная тэрыторыя, дзе знаходзяцца казіно. Туды прыяжджаюць многія расейцы, каб пагуляць у казіно, бо ў Расеі бліжэйшае казіно толькі ў раёне Краснадарскага краю. Цяпер едуць крыху меней — учора ля казіно мы бачылі чалавек 10-15, ня больш. Супрацоўнікі казіно не хавалі расчараваньня, казалі, што, магчыма, будзе спад наведнікаў.

На самой мяжы і ў казіно, іншых установах побач амаль ніхто нічога ня кажа пра каранавірус. Мы не пабачылі нікога ў масках, не знайшлі нідзе і антысэптыкаў для дэзынфэкцыі рук. Мытнікі між сабой вітаюцца за руку.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG