Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар унутраных справаў расказаў, за што хочуць амніставаць асуджаных за наркотыкі


Юры Караеў, архіўнае фота
Юры Караеў, архіўнае фота

Міністар унутраных справаў Беларусі Юры Караеў расказаў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» пра тое, якія могуць прыняць «індывідуальныя падыходы» да асуджаных за распаўсюд наркотыкаў.

Цяпер, расказаў Караеў, Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, суды і пракуратура распрацоўваюць крытэры і падыходы да памілаваньня ў індывідуальным парадку. Памілаваць, кажа ён, прапануюць за:

  • добрыя паводзіны ў месцах пазбаўленьня волі;
  • раскаяньне;
  • адбыцьцё паловы тэрміну;
  • парукі родзічаў і блізкіх.

Даручэньні «абнавіць увесь комплекс захадаў» дзеля процідзеяньня наркатрафіку, апісаць канкрэтны мэханізм ацэнкі працы праваахоўнікаў «не за колькасьць, а за якасьць» і зьмяніць падыходы да памілаваньня асуджаных паводле «наркатычнага» артыкулу 328 КК даў у мінулым лістападзе Аляксандар Лукашэнка. Сьцьвярджалася, што ён даручыў зрабіць гэта да 1 студзеня 2020 году.

«Напэўна, мы недаацанілі тое, што ўжываньне наркотыкаў — гэта хвароба: шкодная, горшая, чым піць, паліць, — казаў ён пазьней у сьнежні. — І з гэтым страшным злом трэба змагацца. Мы змагаемся і прынялі досыць жорсткія рашэнні. Маці трэба было тады турбавацца за сваіх дзяцей».

Караеў жа цяпер заявіў, што за мінулыя 5 гадоў у Беларусі былі дасягнутыя «значныя посьпехі» ў барацьбе з нарказлачынствамі — ён назваў галоўным дасягненьнем тое, што з 2015 году не было ніводнай сьмерці ад перадазаваньня наркотыкаў сярод непаўналетніх.

Гэтага, мяркуе ён, дасягнулі ў тым ліку пры дапамозе вялікіх тэрмінаў зьняволеньня для распаўсюднікаў наркотыкаў у школах, клюбах і дыскатэках — да 20 гадоў турмы.

Што варта ведаць пра ініцыятыву «Маці 328»

  • Абʼядноўвае 1,5 тысячы бацькоў дзяцей, асуджаных за наркотыкі.
  • Грамадзкую арганізацыю «Маці-328» не дазваляюць зарэгістраваць.
  • Напісалі звыш 3 тысяч зваротаў у Палату прадстаўнікоў, дамагліся сустрэчы з колішняй кіраўніцай Адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Качанавай, міністрам унутраных справаў Юрыем Караевым.
  • Зьвярнулі ўвагу, што пішуць у абвінавачваньні іхных дзяцей: «у нявызначаны час, у нявызначаным месцы, нявызначанай асобай; мяркуецца, з мэтай збыту».
  • Ладзілі масавыя галадоўкі дзеля зьменаў.
  • Ажыцьцявілі паломніцкі тур па калёніях з іконай Маці Божай, якую ім падаравалі на гары Афон, ад Менску да Марʼінай Горкі.

Чаго дамагліся «Маці 328»

  • Сёлета ў Беларусі на два гады зьменшылі ніжэйшы парог тэрміну, на які можна пасадзіць за наркотыкі (раней — 8 гадоў, цяпер — 6).
  • Дзякуючы гэтаму ўжо асуджаным, якія абскарджваюць свае выракі, скарачаюць тэрміны.
  • У калёніях асуджаным паводле 328-га артыкулу замянілі зялёныя нашыўкі на робе зь імем і нумарам атраду на звычайныя белыя, як ва ўсіх. Зялёныя нашыўкі зьявіліся ў 2015 годзе, імі адзначалі «наркаманаў». Бацькі іх параўноўвалі з «зоркамі Давіда», якія мусілі насіць габрэі падчас апошняй вайны.
  • Рух «Маці 328» працягне працу, хоць многіх асуджаных ужо вызвалілі.
Актывісткі і прыхільнікі руху «Маці 328» на мітынгу ў Менску, траевнь 2019
Актывісткі і прыхільнікі руху «Маці 328» на мітынгу ў Менску, траевнь 2019

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG